Вы тут

Адбыўся рытуал прынясення прысягі курсантамі Акадэміі МУС


На плошчы Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь адбыўся ўрачысты рытуал прынясення прысягі курсантамі першых курсаў Акадэміі МУС.


Перад сваімі бацькамі, таварышамі і старшымі афіцэрамі клятву вернасці сваёй Радзіме і беларускаму народу прамовілі будучыя супрацоўнікі розных падраздзяленняў Міністэрства ўнутраных спраў, Следчага камітэта, Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз, Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю, Дзяржаўнага пагранічнага камітэта.

Усяго на першы курс Акадэміі МУС залічана 453 курсанты. На шляху да лейтэнанцкіх пагонаў і дыплома аб вышэйшай юрыдычнай адукацыі хлопцы і дзяўчаты чатыры гады будуць спасцігаць тэарэтычныя і практычныя веды, а таксама несці службу ў акадэміі. Бо яны з'яўляюцца супрацоўнікамі органаў унутраных спраў ужо з 6 жніўня — першага дня вучэбнага збору першакурснікаў.

У сваёй віншавальнай прамове міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч звярнуўся да курсантаў з такімі словамі:

— Служба ў праваахоўных органах патрабуе ад вас высокай прафесійнай падрыхтоўкі, стойкасці, вытрымкі і поўнай самааддачы. Народ Беларусі з вялікай павагай і даверам ставіцца да чалавека ў міліцэйскай форме. Вучоба ў Акадэміі МУС павінна стаць для вас тым адметным рубяжом, які стварае асобу прафесіянала, дазваляе дастойна несці эстафету старэйшага пакалення, берагчы і прымнажаць яго слаўныя традыцыі.

Пасля афіцыйнай часткі родныя, блізкія і сябры павіншавалі першакурснікаў з памятнай падзеяй. Было весела, шумна і вельмі кранальна. Паўсюль — абдымкі, усмешкі, а дзе і слёзы. Вядома, маці заўсёды перажываюць за сваіх дзяцей.

Па завяршэнні свята навабранцы атрымалі звальненне на адны суткі, каб пабыць з роднымі і адзначыць падзею — адну з самых галоўных у іх жыцці. А раніцай 1 верасня акадэмія збярэ курсантаў на ўрачыстае пастраенне ў гонар Дня ведаў і першых заняткаў новага навучальнага года.

Сяргей КУЛАКОЎ

Фота Ганны ЗАНКАВІЧ

Загаловак у газеце: Эстафета высокага звання

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.