Вы тут

Летні характар надвор'я захаваецца і ў пачатку наступнага тыдня


Цалкам добрае надвор'е для аграрыяў чакаецца ў краіне ў пачатку верасня, перадаюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Гледзячы на свае карты, сіноптыкі абяцаюць нам, што верасень пачнецца з летняга надвор'я. У гэтыя выхадныя будзе адчувацца ўплыў цёплай няўстойлівай паветранай масы, якая паступае з тэрыторыі Украіны. Пры такой сінаптычнай сітуацыі прырода парадуе ўсіх нас працягам лета, будзе анамальна цёпла. Тэмпература паветра ўначы ў суботу і нядзелю складзе ад плюс 10 да плюс 16 градусаў, а ўдзень будзе ад плюс 22 па паўночным захадзе да 28 цяпла па паўднёвым усходзе краіны. Месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, удзень магчымы навальніцы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах будуць узнікаць туманы. Вецер прагназуецца няўстойлівы, ноччу слабы, днём умераны.

Калі з цяплом у нас больш чым добра, то з ападкамі недабор. Самае засушлівае надвор'е ў жніўні было на ўсходзе Магілёўскай вобласці, дзе за месяц без малога выпала ўсяго 15—20 % месячнай нормы ападкаў, — перадае Белгідрамет. А ў краіне праводзіцца ўборка кукурузы на сілас. «Для атрымання якасных кармоў уборку сіласных пасеваў мэтазгодна правесці да наступлення поўнай спеласці. У найбліжэйшы час умовы надвор'я ў асноўным будуць спрыяць паспяванню зерня кукурузы і правядзенню ўборкі», — адзначылі ў Белгідрамеце.

З-за павышанага тэмпературнага рэжыму і больш ранняй сяўбы тэмпы развіцця кукурузы апярэджваюць мінулагоднія. Па апошніх даных аграметэаралагічных назіранняў, на большасці плошчаў у паўднёвых абласцях і ў цэнтральных раёнах Беларусі ў кукурузы ідзе паспяванне — наступіла васковая спеласць зерня, месцамі адзначаная яго поўная спеласць.

Сяргей КУРКАЧ

Загаловак у газеце: Цёпла нам і... кукурузе камфортна

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.