Вы тут

Барысаўскія футбалісты не змаглі прабіцца ў групавы этап Лігі чэмпіёнаў


У дзвюх сустрэчах падапечныя Аляксея Багі саступілі галандскаму ПСВ. Нагадаем, у Барысаве матч скончыўся з вынікам 2:3, а ў гасцях прадстаўнікі беларускага клуба саступілі 0:3.


«Мы сталі ўдзельнікамі фантастычнай гульні. Трэба прызнаць: далей ідзе наймацнейшы. Варта аддаць належнае хлопцам Марка ван Бомеля, якія правялі вельмі якасны матч і заслужылі пуцёўку ў групавы раўнд Лігі чэмпіёнаў, — адзначыў галоўны трэнер БАТЭ Аляксей Бага. — Віншуем сапернікаў з гэтым і жадаем поспеху! Мы ж змагаліся да канца — мне за сваіх футбалістаў не сорамна», — дадаў настаўнік.

Барысаўчане працягнуць еўракубкавы сезон у групе Лігі Еўропы, жараб'ёўка, падчас якой нашы футбалісты даведаюцца пра сваіх сапернікаў, адбудзецца сёння. «Хто б нам ні трапіў, хочам даўжэй затрымацца ў Лізе Еўропы. Хочам, каб у саперніках у нас аказаліся каманды з футбольных краін, спадзяёмся, гэтыя матчы стануць гістарычнай падзеяй. На жаль, мы мала перажываем такіх момантаў, напрыклад, як у матчах з ПСВ. Хочацца акунуцца ў атмасферу, сутыкнуцца з сур'ёзным узроўнем. У любым выпадку будзем ставіць задачу выйсці з групы», — адзначыў Аляксей Бага.

Адзначым, паядынак з галандскім ПСВ стаў юбілейным для Аляксандра Глеба — 700-м на вышэйшым узроўні. 37-гадовы хаўбек «жоўта-сініх» стаў толькі другім беларускім футбалістам, які дасягнуў такой вялікай мяжы. А першы, каму гэта ўдалося, быў абаронца Аляксандр Юрэвіч, які лепшы адрэзак сваёй кар'еры правёў таксама ў БАТЭ (2008—2013 гады).

Дарэчы, барысаўскі клуб у цяперашнім еўракубкавым сезоне ўжо гарантавана зарабіў
7,92 мільёна еўра. 5 — за ўдзел у раўндзе плэй-оф Лігі чэмпіёнаў, 2,92 — за выхад у групу Лігі Еўропы.

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

Загаловак у газеце: БАТЭ мяняе турнір

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».