Вы тут

Зарплаты медыкаў і педагогаў павысяць з 1 верасня


У Беларусі павышаюцца тарыфныя стаўкі педагогам і работнікам сістэмы аховы здароўя, а таксама тарыфная стаўка першага разраду ўсім бюджэтнікам. Адпаведны праект пастановы Савета Міністраў падрыхтаваны па даручэнні кіраўніка дзяржавы і адобраны ім, паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.


"Кіраўніком дзяржавы надаецца вялікая ўвага на дабрабыт грамадзян Беларусі. І асабліва гэта датычыцца бюджэтнай сферы, чым і прадыктаваны прапанаваныя змены", - адзначыў першы намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Андрэй Лабовіч.

Праектам пастановы прадугледжана павышэнне з 1 верасня заработнай платы асобным катэгорыям работнікаў аховы здароўя і адукацыі за кошт ўстанаўлення павышэння тарыфных ставак, акладаў і даплат.

Так педагагічным работнікам (уключаючы асоб з ліку прафесарска-выкладчыцкага складу) і памочнікам выхавальнікаў дзіцячых дашкольных устаноў прадугледжана павышэнне тарыфных ставак на 20%. Даплаты ўрачоў і медыцынскіх сясцёр павысяць у памеры 20% і 13% адпаведна. Павышэнне акладаў правізараў, фармацэўтаў, фізікаў, хімікаў, біёлагаў складзе ад 40 да 100%.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».