Вы тут

Пад пунсовымі ветразямі


Кветкаводы ЖКГ Чачэрска Жанна БОРТНІКАВА і Лідзія ГАТОЎЧЫКАВА з вясны да восені клапоцяцца аб прыгажосці свайго роднага горада, з любоўю і настроем наводзяць парадак на вуліцах, азеляняюць іх, падстрыгаюць расліны. У невялікім горадзе пятнаццаць клумбаў, помнікаў і кампазіцый з кветкамі, і да кожнай з іх прыклалі свае рукі гэтыя працавітыя жанчыны. І гараджане, і госці горада любуюцца на гэтыя «зялёныя творы», робяць сэлфі на іх фоне.


— Нам хочацца, каб Чачэрск быў не толькі чысты, прыгожы, але і адметны, набыў свой непаўторны твар, — кажа Жанна Бортнікава, і калега з ёй цалкам згодная.

Чачэрскую «брыганціну» пад пунсовымі ветразямі Жанна і Лідзія любяць асабліва, бо незвычайная клумба знаходзіцца каля аўтастанцыі — яна як талісман, як абярэг, «сустракае і праводзіць» падарожнікаў...

Анатоль КЛЯШЧУК, фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.