Вы тут

Зарплаты бюджэтнікаў у IV квартале перавысяць 80% да сярэдняй па краіне


Зарплаты бюджэтнікаў у IV квартале бягучага года перавысяць 80 працэнтаў сярэдняй зарплаты па краіне, паведаміў першы намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Андрэй Лабовіч, каменціруючы планаванае павышэнне зарплат работнікаў бюджэтнай сферы.


Фота Ганны ЗАНКАВІЧ

"Кіраўніком дзяржавы ўдзяляецца вялікая ўвага дабрабыту грамадзян Беларусі. І асабліва гэта датычыцца бюджэтнай сферы, чым і прадыктаваны прапанаваныя змяненні", - адзначыў Андрэй Лабовіч.

Праектам пастановы Саўміна прадугледжана павышэнне з 1 верасня заработнай платы асобным катэгорыям работнікаў аховы здароўя і адукацыі за кошт устанаўлення павышэння тарыфных ставак, акладаў і даплат.

Так, педагагічным работнікам (уключаючы асоб з ліку прафесарска-выкладчыцкага складу) і памочнікам выхавальнікаў дзіцячых дашкольных устаноў прадугледжана павышэнне тарыфных ставак на 20 працэнтаў. Даплаты ўрачоў і медыцынскіх сясцёр павысяць у памеры 20 працэнтаў і 13 працэнтаў адпаведна. Павышэнне акладаў правізараў, фармацэўтаў, фізікаў, хімікаў, біёлагаў складзе ад 40 працэнтаў да 100 працэнтаў.

"Таксама з 1 кастрычніка 2018 года павялічваецца тарыфная стаўка першага разраду - з Br34 да Br35,5. Рост складзе 4,4 працэнта, - удакладніў Андрэй Лабовіч. - Гэтыя меры дадуць магчымасць забяспечыць узровень заработнай платы работнікаў бюджэтнай сферы ў 2018 годзе на ўзроўні Br742, у чацвёртым квартале бягучага года яна складзе ў сярэднім Br800, гэта значыць суадносіны 80 працэнтаў і сярэдняй заработнай платы па краіне будуць забяспечаны".

Паводле слоў першага намесніка міністра, на рэалізацыю пералічаных мер будуць накіраваны дадатковыя сродкі кансалідаванага бюджэту ў аб'ёме амаль Br500 млн за кошт сфарміраванага рэзервовага фонду.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».