Вы тут

«Созвучие»: працяг праекта


Да Дня беларускага пісьменства розныя кніжныя выдавецтвы рыхтуюць розныя праекты. Выходзяць новыя кнігі прозы і паэзіі. Выходзяць кнігі перакладаў на беларускую мову. Выдавецтва «Мастацкая літаратура», імкнучыся пашырыць прадстаўленне беларускай літаратуры ў свеце, падрыхтавала новы выпуск літаратурнамастацкага альманаха «Созвучие: Россия — Беларусь». Чацвёрты па ліку зборнік, які знаёміць і з беларускай літаратурай на рускай мове, і з літаратурамі іншых краін — таксама на рускай мове, адкрые для чытача многа імён і многа твораў ужо вядомых аўтараў.


З беларускіх пісьменнікаў у «Созвучии» выступаюць Казімір Камейша, Сяргей Трахімёнак, Валянціна Паліканіна, Віктар Гадзей, Віктар Праўдзін, Георгій Марчук... Даволі цікавай падаецца «геаграфія» публікацый пісьменнікаў Расіі. З аповесцю выступае Валерый Казакоў, які, калі так можна сказаць, жыве на дзве краіны — у Расіі і Беларусі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».