Вы тут

Фільм "Хрусталь" увайшоў у праграму Лонданскага фестывалю


Фільм "Хрусталь" рэжысёра Дар'і Жук, які Беларусь будзе вылучаць на саісканне прэміі "Оскар", увайшоў у праграму Лонданскага кінафестывалю - BFI London Film Festival.


Дэбютная поўнаметражная работа беларускага рэжысёра будзе паказана 14 кастрычніка па-за конкурсам. Гэта вельмі прэстыжны фестываль, які праводзіцца пад патранатам Брытанскага кінаінстытута, адзначыла рэжысёр.

BFI London Film Festival пройдзе з 10 па 21 кастрычніка. Фестываль знаёміць з работамі як вядомых, так і пачынаючых кінематаграфістаў, у ім штогод удзельнічаюць каля 300 работ рэжысёраў з больш як 50 краін.

Беларуская прэм'ера драматычнай камедыі "Хрусталь" прайшла 29 жніўня ў Мінску, і 30 жніўня карціна з'явілася на экранах беларускіх кінатэатраў. Фільм будзе паказаны больш як у 20 гарадах краіны.

Дзеянне карціны адбываецца ў 90-я гады ў Беларусі. З-за памылкі ў падробленым дакуменце на амерыканскую візу дзяўчына-дыджэй аказваецца ў завадскім гарадку Хрустальны. Аднак гераіня плануе чаго б гэта ні каштавала дабіцца здзяйснення сваёй амерыканскай мары.

Сусветная прэм'ера фільма адбылася ў чэрвені 2018 года на прэстыжным міжнародным кінафестывалі ў Карлавых Варах, дзе карціна адкрыла конкурсную секцыю "На Усход ад Захаду". У ліпені "Хрусталь" атрымаў Гран-пры на міжнародным кінафестывалі ў Адэсе, а ў жніўні быў удастоены двух прызоў у конкурсе "Капрадукцыя. Акно ў свет" на фестывалі расійскага кіно "Акно ў Еўропу" ў Выбаргу. На гэты момант фільм Дар'і Жук запрошаны больш як на 20 кінафестываляў па ўсім свеце.

Афіцыйная заяўка ад Беларусі на саісканне прэміі "Оскар" будзе адпраўлена разам з пракатным пасведчаннем з 30 жніўня да 1 кастрычніка: згодна з рэгламентам Амерыканскай кінаакадэміі кожная краіна мае права намініраваць адзін фільм, выпушчаны з 1 кастрычніка мінулага года па 30 верасня бягучага і паказаны ў камерцыйным кінатэатры не менш за сем дзён запар.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».