Вы тут

Міністр фінансаў: Бюджэт, прагнозныя дакументы і праца на знешнім контуры


Такія першарадныя задачы паставіў Міністэрству фінансаў Аляксандр Лукашэнка, расказаў міністр фінансаў Беларусі Максім Ермаловіч пасля нарады ў беларускага лідара:

– Кіраўнік дзяржавы паставіў досыць дакладныя задачы аб тым, як дзейнічаць Міністэрству фінансаў. Усе нацэлена на тое, каб забяспечваць дабрабыт нашага насельніцтва, і ўся праца – і ўрада, і Міністэрства фінансаў у прыватнасці – павінна быць падпарадкавана гэтай задачы. Першачарговыя задачы – гэта праца над бюджэтам на будучы год, падрыхтоўка прагнозных дакументаў так, каб яны адказвалі тым праграмным дакументам, якія прынятыя ў краіне, а таксама праца актыўная на знешнім контуры на фінансавых рынках для таго, каб знайсці крыніцы для далейшага развіцця нашай эканомікі, адшукваць рэсурсы.

Беларусь сябе зарэкамендавала як надзейны партнёр і для расійскага, і для заходняга рынкаў. Тут мы дысцыплінаваныя ў выкананні сваіх абавязацельстваў, таму асноўная задача –працаваць і на гэтых рынках, прыцягваць рэсурсы, дапамагаць фінансава тым прадпрыемствам, якія развіваюцца, на якіх наведзены парадак і якія будуць даваць канкурэнтаздольную прадукцыю ў будучыні.

Прэзідэнт яшчэ раз казаў пра тое, што павінен быць наведзены парадак, дысцыпліна ва ўсіх падведамасных прадпрыемствах, міністэрствах. Мы гэтую задачу забяспечым, будзем вырашаць.

Уладзіслаў ЛУКАШЭВІЧ

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Пра куфэрак и вяртанне блуднага мужа.

Эканоміка

У сельскай гаспадарцы трэба кардынальна мяняць павышэнне кваліфікацыі

У сельскай гаспадарцы трэба кардынальна мяняць павышэнне кваліфікацыі

«МС» пагутарыла з вядомым у Беларусі вучоным-аграрыем.

Грамадства

Андрэй Кароль: Студэнтаў трэба задзейнічаць у кухні па «прыгатаванні» ведаў

Андрэй Кароль: Студэнтаў трэба задзейнічаць у кухні па «прыгатаванні» ведаў

Рэктар БДУ пра нешаблоннае мысленне, эўрыстычнае навучанне і адмаўленне ад маналогу.