Вы тут

Песню бярыце з сабою. «Аз, букі і ведзі»


Сённяшняя субота — незвычайная, асаблівая. Для многіх першакласнікаў, іх бацькоў яна запомніцца на ўсё жыццё — урачыстай лінейкай, кветкамі, першай настаўніцай, школьным званком...

У гэты святочны дзень ведаў я рады прапанаваць новую песню на вершы выдатнага паэта Анатоля Вярцінскага.


Вершы — Анатоль Вярцінскі, музыка — Яўген Ксяневіч.

Куплет 1:

Сумна не ведаць

нічога на свеце,

Жыць жыццём цёмных лясоў.

Дзень добры, аз, букі і ведзі!

Усе пачынаецца з вас, з азоў.

Прыпеў:

Бывайце, мішкі, каты ды мышкі.

Бывай, першабытны дзіцячы свет.

Дзень добры, першыя мае кніжкі!

Дзень добры, першы веласіпед!

Куплет 2:

Дзень добры, кніжкі мае другія,

Таксама трэція кніжкі мае!

Дзень добры, настаўнікі дарагія!

Вучыце! — Мне ведаў не стае.

Прыпеў 2 разы

Рубрыку вядзе Яўген Ксяневіч

evgenyksenevіch@gmaіl.com

Загаловак у газеце: Аз, букі і ведзі

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.