Вы тут

Вучыць беларускі алфавіт і глядзець кіно на беларускай мове


Адразу два праекты — «Скарбонка гульняў» і «Беларускія ўік-энды» — аказаліся прымеркаванымі да новага навучальнага года і падрыхтавалі для дзяцей адмысловыя гульні, з дапамогай якіх можна вывучаць беларускую мову, а таксама дзіцячы фільм «Мой сябар жырафа» на беларускай мове і вялікім экране.


«Скарбонка» ўключае ў сябе 34 гульні, праз якія можна вывучаць беларускі алфавіт, вучыцца чытаць па складах, знаёміцца з назвамі жывёл, птушак, раслін і так далей. Аўтарам стала настаўніца пачатковых класаў Наталля Галко, у якой за плячыма больш чым дваццацігадовы стаж работы з дзецьмі дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту.

Ідэя Наталлі Галко атрымала фінансавую падтрымку ад кампаніі velcom праз фінал конкурсу Socіal Weekend 11. У выніку «Скарбонка», якая зыходзіць з таго, што гульня з'яўляецца адным з самых эфектыўных спосабаў навучання, была прадстаўлена ў «Кнігарні Логвінаў» 28 жніўня. Мяркуецца, што распрацаваныя гульні будуць выкарыстоўвацца ў дзіцячых садках і школах, а таксама ў сямейным коле.

Апроч гэтага, 30 жніўня на вялікім экране кінатэатра «Масква» адбылася прэм'ера нідэрландскага фільма «Мой сябар жырафа» на беларускай мове. Пераклад быў падрыхтаваны ў рамках праекта «Беларускія ўік-энды», што рэгулярна пастаўляе гледачу сусветнае кіно, у тым ліку разлічанае на дзіцячую аўдыторыю, на роднай мове. Фільм, які расказвае пра дружбу хлопчыка з гаворачым жырафам Рафам, публіцы прадставіў у тым ліку амбасадар Каралеўства Нідэрланды ў Беларусі Паўл ван Ааствэйн.

«Мой сябар жырафа» будзе паказвацца ў кінатэатрах «Кінавідэапракату», Falcon Club буцік кіно, сетцы Sіlver Screen да 12 верасня.

Сафія ПАЛЯНСКАЯ

Загаловак у газеце: Усё найлепшае — дзецям

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.