Вы тут

У навучальны год — з новымі планамі


1 верасня за школьныя парты ў краіне сядуць 110 тысяч першакласнікаў. Агульная ж колькасць школьнікаў упершыню за апошнія дзесяць гадоў перавысіць мільён чалавек. Ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі будуць навучацца 1 мільён 110 тысяч вучняў (на 116 тысяч больш, чым было ў папярэднім годзе). 72,3 тысячы школьнікаў будуць падвозіць да месца вучобы 1,5 тысячы школьных аўтобусаў.


Навучэнцаў чакаюць 3038 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, тры з якіх адкрыюцца 1 верасня: у Мінску, Бабруйску і ў вёсцы Ляскоўка Мінскага раёна.

Першы ўрок у новым навучальным годзе будзе прысвечаны Году малой радзімы. Яго тэма «Мне выпала шчасце тут нарадзіцца». Дарэчы, цяпер на ўсіх ступенях агульнай сярэдняй адукацыі ўстанаўліваецца аднолькавая колькасць гадзін на вывучэнне беларускай і рускай моў. Магчымасць вывучаць асобныя вучэбныя прадметы на павышаным узроўні будзе як у сярэдніх школах, так і ў гімназіях — і на другой, і на трэцяй ступенях навучання.

У V—VІІ класах гімназій захавана колькасць гадзін на вывучэнне замежнай мовы (5 гадзін у тыдзень). У такім жа аб'ёме вывучаць замежную мову можна ў V—VІІ класах базавых і сярэдніх школ.

А ў 10-х класах з'явіцца «Працоўнае навучанне». Шэсць гадзін на тыдзень вучні агульнаадукацыйных класаў будуць засвойваць рабочыя прафесіі альбо непасрэдна ў школе, альбо, пры адсутнасці такой магчымасці, на базе прафесійна-тэхнічных, сярэдніх спецыяльных ці вышэйшых навучальных устаноў. Міністэрства адукацыі падрыхтавала прыкладны спіс прафесій, якія прапануецца засвойваць вучням 10-х класаў, аднак канчатковае рашэнне будуць прымаць мясцовыя органы ўлады з улікам магчымасцяў навучання і запатрабаванасці пэўных спецыялістаў непасрэдна ў рэгіёнах. У пералік увайшлі, напрыклад, такія прафесіі, як касір, пакаёўка, бармен, бетоншчык, ганчар, візажыст, майстар па манікюры і педыкюры, даяр, повар, афіцыянт, рабочы зялёнага будаўніцтва, электраманцёр, швачка, муляр, тынкоўшчык, пячнік, аператар электроннага набору... Ёсць і такія экзатычныя прафесіі, як дэманстратар прычосак, дэманстратар адзення, мадэль і нават жывапісец. Па шэрагу прафесій па заканчэнні навучання выпускнікам будзе прысвойвацца кваліфікацыйны разрад.

З'явяцца на старшай ступені школы таксама і профільныя аграрныя класы.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».