Вы тут

Паводка на 32 млн долараў


Урад Кітая выдзеліў сродкі на ліквідацыю наступстваў стыхіі.


Цэнтральны ўрад Кітая выдзеліў 220 млн юаняў (каля 32 млн долараў) на барацьбу з паводкамі ў правінцыях Шаньдун і Аньхой.  Пра гэта паведаміла Міністэрства па кіраванні надзвычайнымі сітуацыямі КНР, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн".

Міністэрства фінансаў і Міністэрства па кіраванні надзвычайнымі сітуацыямі выдзелілі правінцыям Шаньдун і Аньхой 150 млн і 70 млн юаняў адпаведна. Сродкі будуць накіраваныя на перамяшчэнне пацярпелых і забеспячэнне іх асноўных жыццёвых патрэбаў, аднаўленне пашкоджаных дамоў і выплату кампенсацый сем'ям загінулых, паведамілі ў міністэрстве.

 Ведамствы па ліквідацыі наступстваў прыродных бедстваў запусцілі рэжым надзвычайнага рэагавання чацвёртага ўзроўню ў вышэйназваных двух правінцыях, а таксама накіравалі ў пацярпелыя раёны рабочыя групы і гуманітарную дапамогу, уключаючы 3000 палатак, 5000 складных ложкаў і 80 тысяч прадметаў адзення і коўдраў.

 Як вядома, у правінцыі Аньхой у выніку паводак пацярпела каля за 2,6 млн чалавек, 12 чалавек загінулі, адзін прапаў без вестак.  У правінцыі Шаньдун пацярпела каля 3,8 млн чалавек, шасцёра загінулі, 15 лічацца прапаўшымі без вестак.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».