Вы тут

Справа на трыльён юаняў


ВУП чатырох кітайскіх гарадоў у першай палове года перасягнуў знакавы ўзровень.


 У першай палове гэтага года валавы ўнутраны прадукт Пекіна, Шанхая, Гуанчжоу і Шэньчжэня ўпершыню адначасова перавысілі адзнаку ў трыльён юаняў, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн".

 У прыватнасці, ВУП горада Шанхай за першыя шэсць месяцаў 2018 года склаў больш за 1, 5 трыльёна юаняў. Пекін размясціўся на другім месцы па велічыні ВУП - 1,4 трыльёна юаняў.  Паказчыкі Шэньчжэня і Гуанчжоу  дасягнулі 1,1 трыльёна і 1,07 трыльёна юаняў адпаведна.  Рэальныя наяўныя падушавыя даходы ў гэтых гарадах дасягнулі прыкладна 30 тысяч юаняў.

 Сярод вышэйзгаданых чатырох гарадоў Шэньчжэнь лідзіруе па тэмпу росту ВУП, гэты паказчык склаў 8%.  Паказчык росту ВУП Шанхая, Пекіна і Гуанчжоу склаў 6,9%, 6,8% і 6,2% адпаведна. Паводле атрыманых выніках статыстычных аддзелаў, эканоміка ў розных гарадах Кітая развівалася стабільна і паказвала тэндэнцыю да паляпшэння.

 Лічыцца, што агульныя прычыны росту эканомікі ў найбуйнейшых гарадах Кітая заключаюцца ў трох аспектах.  Па-першае, сфера паслуг стала апорай для эканамічнага росту, унёсшы вялікі ўклад у развіццё эканомікі.  Па-другое, апрацоўчая прамысловасць характарызуецца больш высокім узроўнем.  Цяпер ідзе працэс трансфармацыі і аптымізацыі трэцяй індустрыі, і новыя стратэгічныя галіны прамысловасці сталі важнымі напрамкамі развіцця найбуйнейшых гарадоў.  Па-трэцяе, інавацыя з'яўляецца новым стымулам развіцця эканомікі.  Новыя фарматы бізнесу і прадукты бесперапынна з'яўляюцца ў дадзеных чатырох гарадах.  Сярэдні тэмп росту колькасці кампаній у розных сферах у Шэньчжэне ў першай палове года перавысіў 20%, а ў Пекіне быў атрыманы цэлы шэраг вынікаў важных фундаментальных даследаванняў.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.