Вы тут

Гараскоп стрыжак на верасень


4 верасня, аўторак. Сёння не рэкамендуюцца якія-небудзь сур'ёзныя змены ў прычосцы, бо гэта можа прыцягнуць негатыўную энергію.


  • 5 верасня, серада. Стрыгчыся непажадана. У плане прыгажосці стрыжка хутка расчаруе, а з эзатэрычнага пункту гледжання яна яшчэ і можа ўключыць ланцужок няўдач.
  • 6 верасня, чацвер. Спрыяльны дзень. Стрыжка павялічыць прыток матэрыяльных даброт.
  • 7 верасня, пятніца. Дзякуючы таму, што месяц убывае, валасы будуць расці павольней, і гэта дапаможа захаваць прычоску надоўга.
  • 8 верасня, субота. Час вельмі спрыяльны — стрыжка падыме настрой і прыцягне пазітыўную энергію.
  • 9 верасня, нядзеля. Любыя маніпуляцыі з прычоскай і валасамі не прынясуць нічога добрага. У гэты час лепш не наведваць салон і не прыступаць да змен у знешнасці.
  • 10 верасня, панядзелак. Удалы дзень для поўнай змены іміджу. Стрыжка ў гэты дзень цягне за сабой ачышчэнне арганізма, пазбаўленне ад негатыўных эмоцый.
  • 11 верасня, аўторак. Стрыжка станоўча адаб'ецца на стане валасоў — яны будуць расці густымі і моцнымі.
  • 12 верасня, серада. Нікуды не ідзем, нічога не стрыжэм! І ўвогуле валасы сёння лепш не чапаць.
  • 13 верасня, чацвер. Не вельмі ўдалы дзень для наведвання цырульні.
  • 14 верасня, пятніца. Сёння можна стрыгчы валасы і нават цалкам змяніць іх колер.
  • 15 верасня, субота. Спрыяльны дзень для стрыжкі, бо фаза месяца станоўча паўплывае на актыўнасць росту і гушчыню.
  • 16 верасня, нядзеля. Выдатны дзень для стрыжкі: пасля наведвання салона вы будзеце знаходзіцца ў цудоўным настроі і лёгка вырашыце праблему, якая не давала спакою апошнія некалькі тыдняў.
  • 17 верасня, панядзелак. Сёння можна дазволіць сабе любыя смелыя эксперыменты, стрыжка зробіць валасы здаровымі і ўзмоцніць прывабнасць.
  • 18 верасня, аўторак. Пасля стрыжкі валасы будуць адрастаць вельмі павольна. Камусьці гэта спадабаецца, бо стрыжка доўга захавае форму. А хтосьці будзе незадаволены, калі ён хацеў падстрыгчы канцы валасоў для іх росту. Сама стрыжка выйдзе якасная, акуратная, але без фантазіі.
  • 19 верасня, серада. Новая стрыжка станоўча паўплывае на ўзаемаадносіны з дамачадцамі і каханым чалавекам.
  • 20 верасня, чацвер. Стрыжка ўзмоцніць вастрыню інтуіцыі, што дапаможа дасягнуць пастаўленых мэт. Для атрымання энергіі неабходна зрабіць лёгкую прычоску з завіткамі.
  • 21 верасня, пятніца. Стрыжка ў гэты месяцовы дзень не рэкамендуецца, бо можа прыцягнуць у жыццё розныя страхі, асабліва пра страты чаго- ці каго-небудзь.
  • 22 верасня, субота. Рабіць стрыжку сёння не рэкамендуецца: гэта можа негатыўна адбіцца на вашым здароўі.
  • 23 верасня, нядзеля. Неспрыяльны дзень для стрыжкі валасоў. Нават простае падраўноўванне кончыкаў можа прывесці да сур'ёзнай дэпрэсіі — будзе здавацца, быццам свет рухнуў, усё дрэнна.
  • 24 верасня, панядзелак. Размяшчэнне Месяца сёння для стрыжкі валасоў неспрыяльнае — нават пакараціўшы даўжыню, вы толькі прынесяце сабе масу нязручнасцяў: валасы стануць непаслухмяныя, а працэдура ўкладкі зойме шмат часу безвынікова.
  • 25 верасня, аўторак. У гэты дзень лепш не падносіць да валасоў нажніцы — ваша задума не будзе мець поспеху.
  • 26 верасня, серада. Неспрыяльны дзень для паходу да цырульніка. Калі падстрыгчыся ў гэты дзень, валасы могуць стаць тонкімі, ломкімі і пачаць выпадаць.
  • 27 верасня, чацвер. Змена вобраза дапаможа стаць больш упэўненым у сабе.
  • 28 верасня, пятніца. Зрабіўшы новую прычоску, яе ўладальнік на доўгі час стане аб'ектам увагі навакольных, адчуваючы сябе пры гэтым неверагодна абаяльным і прыгожым.
  • 29 верасня, субота.
  • У гэты дзень лепш стрыгчыся людзям, у якіх цьмяныя, тонкія і аслабленыя валасы, бо пасля працэдуры яны стануць гусцейшымі і мацнейшымі.
  • 30 верасня, нядзеля. Цудоўны дзень! Валасы ўмацуюцца, перастануць секчыся і ламацца, рост іх узмоцніцца. Новая прычоска дадасць прывабнасці.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.