Вы тут

Найвышэйшыя дзяржаўныя асобы краіны наведалі родныя школы і гімназіі


Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Наталля Качанава паехала ў гімназію № 1 імя Францыска Скарыны ў Полацку. Паводле яе слоў, прысутнасць 1 верасня ў роднай установе адукацыі дадае хвалявання, бо тут вучыліся браты і дзеці Наталлі Качанавай. Яна адзначыла, што кожны год сустракаецца з аднакласнікамі і настаўнікамі. «З гадамі ўспаміны пра школу ўсё ярчэйшыя і вастрэйшыя. Бо школа — гэта наша жыццё», — дадала кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта.


У падарунак ад яе гімназія атрымала інтэрактыўную панэль, а ад Прэзідэнта Наталля Качанава перадала першакласнікам кнігі «Беларусь — наша Радзіма». Старшыня Полацкага райвыканкама Мікалай Шаўчук падарыў сертыфікат на набыццё камп'ютарнага класа.

Наталля Качанава вучылася тут, калі гэта ўстанова адукацыі яшчэ была сярэдняй школай № 7. Яна прайшлася па родных калідорах, наведала свой клас, а таксама сустрэлася са сваімі настаўнікамі, якім падзякавала за тое, што выхавалі ўменне вучыцца, любоў да Беларусі.

Прэм'ер-міністр Сяргей Румас 1 верасня наведаў святочную лінейку ў сярэдняй школе № 2 Турава, у якую сам калісьці пайшоў у першы клас. У сваім віншаванні навучэнцам, іх бацькам і настаўнікам кіраўнік Савета Міністраў адзначыў, што найважнейшы абавязак дзяржавы — стварыць роўныя ўмовы для атрымання якаснай адукацыі, аднак шмат што залежыць і ад канкрэтнага вучня. У гэтым годзе ў тураўскай школе № 2 — 15 першакласнікаў, але ў наступныя гады дынаміка будзе паляпшацца — такая сітуацыя кажа аб правільнай палітыцы ўлад па адраджэнні такіх населеных пунктаў, пра тое, што сюды вяртаецца моладзь, дадаў ён.

Сяргей Румас прыехаў не з пустымі рукамі: у падарунак школа атрымала мультымедыйную інтэрактыўную дошку і спартыўны інвентар. Гомельскі аблвыканкам перадаў вучням і настаўнікам камп'ютарны клас. Дарэчы, дзеці падарылі прэм'ер-міністру сувенір, які яны зрабілі сваімі рукамі.

Падчас наведвання школы Сяргей Румас расказаў некаторыя ўспаміны з дзяцінства. Цікава, што ў гэтую школу ён трапіў таму, што бацьку па працы перавялі з Гомеля ў Мінск і было прынята рашэнне адправіць дзіця на малую радзіму бацькоў. Кіраўнік урада дадаў, што быў добрым вучнем, а яго самыя яркія школьныя ўспаміны — пра буфет, дзе была самая смачная выпечка, і пра школьны стадыён, які ўвесь час займалі старшакласнікі.

1 верасня іншыя члены ўрада таксама правялі ў навучальных установах на сваёй малой радзіме.

Паводле БелТА

Загаловак у газеце: Першая прыступка самая важная

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Падрыхтаваны праект новага ўказа аб аднаўляльных крыніцах энергіі

Падрыхтаваны праект новага ўказа аб аднаўляльных крыніцах энергіі

Так званая «зялёная» энергетыка ў апошнія гады развіваецца ў нашай краіне хуткімі тэмпамі.

Палітыка

Уладзімір Макей: Прыярытэту «эканамічнай дыпламатыі» патрабуе час

Уладзімір Макей: Прыярытэту «эканамічнай дыпламатыі» патрабуе час

Гэтымi днямi дыпламатычная служба Беларусi адзначае векавы юбiлей. 

Культура

Стары замак у Гродне пачалі ўпрыгожваць скульптурна-мастацкімі элементамі

Стары замак у Гродне пачалі ўпрыгожваць скульптурна-мастацкімі элементамі

У хуткім часе на ўязной арцы з'явіцца барэльеф анёла з крыламі.

Грамадства

Быць у трэндзе. На які ўрок вучні пабягуць з радасцю?

Быць у трэндзе. На які ўрок вучні пабягуць з радасцю?

Вучыць пакаленне Z — задача няпростая.