Вы тут

У Iванаве прайшоў Дзень беларускага пiсьменства


Старажытнае Iванава не проста папрыгажэла, прыбралася да святкаванняў, — яно памаладзела. Як сказала маладая гараджанка Аксана Клiмовiч: «Аднойчы я нiбы прачнулася ў iншым горадзе». Цэнтральная частка былога Янова, яго парк, вулiцы набылi сучасную стылёвасць, нейкi асаблiвы глянец, якi яднае палескi гарадок з невялiкiмi ўтульнымi еўрапейскiмi гарадамi.


Усё, што зроблена апошнiм часам, застанецца iванаўцам, будзе iх радаваць i надалей. А ўсiм, хто прыехаў сюды першага i другога верасня, было прыемна адзначаць ХХV Дзень пiсьменства. I вiдаць, самай знакавай падзеяй стала адкрыццё кнiжнай крамы пад назвай «Верасень» у будынку ўнiвермага. Раней у райцэнтры зусiм не было кнiгарнi, а «Верасень» цяпер будзе нагадваць гараджанам пра святкаванне. Шмат кнiг прысвечаны гiсторыi i сучаснасцi роднага краю. А генеральны дырэктар ААТ «Белкнiга» Аляксандр Вашкевiч падкрэслiў на цырымонii адкрыцця, што ў новай краме ўсю неабходную лiтаратуру i канцылярскiя тавары могуць набываць i школьнiкi.

Дзецям наогул было прысвечана шмат самых розных мерапрыемстваў на святкаваннi. Яно i зразумела: звышзадача грамадства сёння — прыцягнуць маладое пакаленне да кнiгi, абудзiць яго iнтарэс да лiтаратурных герояў. На гэта быў накiраваны i конкурс юных чытальнiкаў, i шматлiкiя акцыi Фестывалю кнiгi i прэсы. Сiмвалiчна, што праграма мерапрыемстваў пачалася з урачыстай лiнейкi ў беларускамоўнай сярэдняй школе № 4 «Пiсьменства Беларусi — крынiца культуры i духоўнасцi народа».

З Днём ведаў вучняў павiншаваў мiстр iнфармацыi краiны Аляксандр КАРЛЮКЕВ. Ён пажадаў юнаму пакаленню iсцi ў вялiкi свет з павагай да бацькоўскага дома, да таго месца, дзе нарадзiлiся, пры гэтым застаючыся ўважлiвымi да роднага слова, да нацыянальнай лiтаратуры.

Адметнай падзеяй суботы стала таксама правядзенне мiжнароднага круглага стала з удзелам беларускiх i замежных пiсьменнiкаў «Мастацкая лiтаратура як шлях адзiн да аднаго», якi прайшоў у Варанцэвiчах, у раённым музейным комплексе iмя Напалеона Орды.

А ў дзень асноўнага святкавання многiя павiльёны плошчы, дзе праходзiў Фестываль кнiгi i прэсы, сабралi на сваiх iмпрэзах дзясяткi дзяцей. Тут жа чыталiся апавяданнi i казкi, праходзiлi конкурсы. У павiльён Выдавецкага дома «Звязда» таксама зазiралi малыя наведвальнiкi. А многiя юныя гледачы, што прыйшлi з бацькамi ў глядзельную залу пад адкрытым небам асноўнага мерапрыемства свята, трымалi сцяжкi i iншыя падарункi ад «Звязды».

Дзень пiсьменства 2 верасня пачаўся з адкрыцця памятнага знака «Янава слова». Па традыцыi першым гасцей прывiтаў гаспадар — старшыня Iванаўскага райвыканкама Юрый БIСУН. Кiраўнiк раёна выказаў вялiкую падзяку тым, хто рыхтаваў горад да гэтай падзеi, хто плённа папрацаваў, i тым, хто прыехаў на святкаванне. Мiнiстр інфармацыi Аляксандр Карлюкевiч пажадаў удзельнiкам свята высокай павагi да слова, да беларускай культуры, асветнiцтва, падкрэслiўшы: «Мы заўсёды жылi ў мiралюбстве, у згодзе з самымi рознымi народамi. Хацелася б, каб слова спрыяла гэтым памкненням». Сведчаннем таму, свайго роду iлюстрацыяй да сказанага можа служыць круглы стол беларускiх i замежных пiсьменнiкаў, якi прайшоў у Варацэвiчах, на малой радзiме знакамiтага мастака, кампазiтара, лiтаратара Напалеона Орды, якога не раз згадвалi падчас святкавання.

Афiцыйная цырымонiя адкрыцця ХХV Дня пiсьменства адбылася на галоўнай сцэне ў гарадскiм парку. Вiншаванне Прэзiдэнта краiны гасцям i ўдзельнiкам свята зачытаў намеснiк прэм'ер-мiнiстра Iгар ПЕТРЫШЭНКА.

«Гэтае свята — знакавая падзея ў культурным жыццi краiны, сведчанне красы i сiлы беларускай мовы, духоўных традыцый нашага народа, — гаворыцца ў вiншаваннi. — Многiя стагоддзi пiсьмовае слова перадае з пакалення ў пакаленне вечныя iдэалы прыгажосцi, дабра i справядлiвасцi, з'яўляецца жыватворнай крынiцай мудрасцi i ведаў, надзейным спадарожнiкам кожнага чалавека на яго жыццёвым шляху.

Продкi пакiнулi нам неацэнны скарб — родную мову, выдатнымi ўзорамi якой з'яўляюцца творы Францiшка Багушэвiча i Максiма Багдановiча, Янкi Купалы i Якуба Коласа, Уладзiмiра Караткевiча i Iвана Мележа».

Кiраўнiк краiны выказаў упэўненасць, што, зберагаючы спадчыну, сённяшняе пакаленне беларусаў сваёй плённай стваральнай працай будзе ўмацоўваць суверэнiтэт i незалежнасць Радзiмы.

Старшыня Брэсцкага аблвыканкама Анатоль ЛIС у вiтальным слове падкрэслiў, што на гэтай зямлi нарадзiлiся i тварылi многiя вядомыя дзеячы культуры i мастацтва. Ды i наогул на Палессi жывуць працавiтыя i таленавiтыя людзi. Таму адрас сённяшняга свята выбраны правiльна.

Нязменнай часткай Дня беларускага пiсьменства з'яўляецца рэспублiканская навукова-асветнiцкая экспедыцыя «Дарога да святыняў». Яе ўдзельнiкi прыбылi ў Iванава 1 верасня, а каля школы № 4 яны высадзiлi Сад Малiтвы. Прывiтальны адрас ад Мiтрапалiта Мiнскага i Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусi зачытаў епiскап Барысаўскi i Мар'iнагорскi Венiямiн. Тэатралiзаванае дзейства, якое прадоўжыла афiцыйнае адкрыццё, называлася «Малой радзiме пакланюся» — сюды ўдала былi ўплецены песнi i танцы беларускiх артыстаў. Купалаўцы, напрыклад, паказалi фрагмент з «Пiнскай шляхты», якi надзвычай лаканiчна ўпiсаўся ў мясцовую тэматыку.

Тут жа, на галоўнай сцэне свята, адбылося ўшанаванне пераможцаў рэспублiканскага конкурсу «Нацыянальная лiтаратурная прэмiя» — за творы, напiсаныя ў 2017 годзе. У лiку пераможцаў названы Казiмiр Камейша за зборнiк вершаў «Высокi бераг» i Васiль Шырко за кнiгу прозы «Я нязваны госць». За найлепшую кнiгу публiцыстыкi прэмiю атрымала Зiнаiда Дудзюк — твор называецца «Пара высокага сонца». На разгляд экспертнай камiсii ў гэтым годзе было прынята 59 кнiг. Журы выбiрала найлепшы з 51 твора.

Шмат iншых добрых i цiкавых кнiг сустрэлiся са сваiмі чытачамі падчас святкаванняў. Напрыклад, на прэзентацыю кнiгi «Драўляныя сакральныя помнiкi Берасцейшчыны» Валерыя Мароза сабралiся не толькi тыя, хто асабiста ведае аўтара. Фалiянт, якi выйшаў у выдавецтве «Беларуская Энцыклапедыя iмя Петруся Броўкi», несумненна, узнiмае пласт гiсторыi рэгiёна, раней не даследаваны альбо даследаваны мала. А прэзентацыя атрымалася кранальна-мiлай найперш таму, што аўтар запрасiў на яе жанчын, якiя натхнялi яго на работу, — маму i жонку. Больш таго, Валерый расказаў, як яго бабуля Вольга Iванаўна ў далёкiм 1964 годзе напiсала лiст у Вярхоўны Савет з просьбай не закрываць царкву, бо гэта будзе парушэннем правоў вернiкаў. I вясковую настаўнiцу паслухалi — не закрылi. У гэтай сiтуацыi ўнуку проста наканавана было вывучаць помнiкi культавай архiтэктуры роднага краю. Высока ацанiў нарысы па гiсторыi, археалогii i культуры Валерыя Мароза дырэктар выдавецтва Уладзiмiр АНДРЫЕВIЧ. А таксама прэзентаваў прысутным яшчэ адзiн цiкавы праект — «Янка Купала на мовах свету».

Нашага песняра-класiка згадвалi на Днi пiсьменства не раз. Грамадска-культурная акцыя «Чытаем Купалу разам» прайшла на плошчы Кастрычнiка. Аўтар гэтых радкоў пазнаёмiлася з самымi актыўнымi яе ўдзельнiкамi. Настаўнiца беларускай i англiйскай моў з Iвацэвiчаў Вольга Кузьмiна ўпэўнена, што Купалу проста нельга не любiць.

— Гэтая любоў у мяне ад мамы, а таксама ад выкладчыкаў Брэсцкага дзяржаўнага ўнiверсiтэта, — сказала яна.

А яе цёзка па прозвiшчы Людмiла Кузьмiна зараз наогул жыве ў Аўстралii. Але там, у далёкiх краях, асаблiва праяўляецца сум па родным слове. Гэтым разам яна прывезла нашаму музею Касцюшкi ў Мерачоўшчыне «прывiтанне» ў выглядзе сувенiраў ад нацыянальнага парку
iмя Касцюшкi ў Аўстралii.

— Родную мову асаблiва палюбiла, калi пашчасцiла пазнаёмiцца з нястомным краязнаўцам, збiральнiкам народных скарбаў Алесем Фамiчом Зайкам з Iвацэвiцкага раёна. А цяпер, калi прыехала дадому на некалькi месяцаў, вядома, паспяшалася на Дзень пiсьменства.
I Купалавы вершы прачытала ў памяць пра самародка, вясковага iнтэлiгента Алеся Зайку.

Увечары эстафету святкавання Iванава перадало Слонiму. Да сустрэчы на ХХVI Днi беларускага пiсьменства!

Святлана ЯСКЕВIЧ

г. Iванава.

Фота БелТА, Яўгена Пясецкага, Яніны Гарадзецкай

Загаловак у газеце: Свята высокай павагi да слова

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.