26 Верасень, серада

Вы тут

Фіналісты адбору на дзіцячае «Еўрабачанне» патрабуюць перагляду вынікаў


Бацькі і настаўнікі ўдзельнікаў нацыянальнага адбору дзіцячага "Еўрабачання", якія не пагадзіліся з выбарам пераможцы адбору, звярнуліся да старшыні Белтэлерадыёкампаніі Івана Эйсманта з адкрытым лістом. Аўтары звароту мяркуюць, што перамога Даніэля Ястрэмскага была забяспечаная шляхам накруткі тэлефоннага і СМС-галасавання, а таксама падтасоўкі галасавання журы.


"У нас ёсць падставы падазраваць праплачанае глядацкае галасаванне, - адзначае Іна Радаева - прадзюсар Яраслава Саколікава, які сёлета заняў трэцяе месца ў фінале нацыянальнага адбору, - і ёсць жаданне спыніць несумленную гульню, распачатую дарослымі ў дзіцячым конкурсе". З яе меркаваннем салідарныя яшчэ 17 чалавек, якія падпісаліся пад дакументам - гэта бацькі і педагогі канкурсантаў 2017-2018 гг.

Аўтары ліста патрабуюць апублікаваць пратаколы галасавання прафесійнага журы і гледачоў, а ў выпадку неабходнасці - "правесці адкрытае перагаласаванне па адзнятым матэрыяле". Акрамя таго, у звароце згадваецца пра "штогод адзначальную непразрыстую працэдуру судзейскага галасавання" і неабходнасць у сувязі з гэтым распрацаваць новую, максімальна адкрытую і задавальняючую ўдзельнікаў, сістэму выстаўлення і падліку балаў.

У Белтэлерадыёкампаніі "Звяздзе" пацвердзілі: "Так, учора мы атрымалі гэты ліст, ён знаходзіцца на разглядзе ў кіраўніцтва". Афіцыйных каментарыяў старшыні медыяхолдынгу і арганізатараў нацыянальнага адбору на гэты конт пакуль няма.

Вікторыя ЦЕЛЯШУК

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Уладзімір Андрэйчанка расказаў пра найбольш значныя законапраекты

Уладзімір Андрэйчанка расказаў пра найбольш значныя законапраекты

 «Толькі агульнымі намаганнямі мы зможам супрацьстаяць няпростым выклікам часу».

Грамадства

Як у Беларусі абясшкоджваюць боепрыпасы

Як у Беларусі абясшкоджваюць боепрыпасы

​Колішняя Беларуская ваенная акруга лічылася адной з самых магутных у СССР.

Грамадства

Выхоўваць ці любіць? Шчырая размова з педагогам пра бацькоўскія страхі

Выхоўваць ці любіць? Шчырая размова з педагогам пра бацькоўскія страхі

«Калі ў вас адкрыўся рот, каб накрычаць на дзіця, спыніцеся хоць на секунду…» 

Грамадства

Чым здзівіў сёлета «Кліч Палесся»

Чым здзівіў сёлета «Кліч Палесся»

Этнафэст стаў вядомым далёка за межамі Беларусі.