20 Верасень, чацвер

Вы тут

Аляксандр Лукашэнка: Эканоміка - гэта прыярытэт №1


Прэзідэнт 4 верасня прыняў з дакладам міністра замежных спраў Уладзіміра Макея. 


У пачатку сустрэчы з Макеем  беларускі лідар падкрэсліў:  першае і асноўнае пытанне – гэта аналіз знешнеэканамічнай дзейнасці. "Калі закранаць нашу знешнюю палітыку, у нас тут больш-менш стабільная сітуацыя. Што тычыцца ўвогуле знешнепалітычных прыярытэтаў, яны вызначаны – падабаюцца яны каму-небудзь ці не, шматвектарнасць знешняй палітыкі зыходзіць з нашага месца ў свеце, вызначанага Госпадам Богам, і ад гэтага нікуды не дзенешся ", – дадаў ен.

Прэзідэнт нагадаў, што эканоміка – гэта прыярытэт №1. "Калі чагосьці баяцца, то трэба баяцца і дрыжаць за эканоміку, каб яна развівалася, як мае быць. Ну а экспарт – гэта аснова нашай эканомікі, у нас экспартна-арыентаваная дзяржава, таму знешнеэканамічная дзейнасць наша з акцэнтам на экспарт”.

Другое пытанне – кантакты Прэзідэнта на вышэйшым узроўні на астатні прамежак гэтага года, асноўныя мерапрыемствы ўнутры краіны і з выездам за яе межы. Па словах кіраўніка дзяржавы, была дамоўленасць аб тым, што гэты аспект павінен быць сістэматызаваны.

Уладзімір Макей адзначыў, што па знешнеэканамічнай дзейнасці ёсць пэўныя пазітыўныя нюансы. "За першае паўгоддзе гэтага года экспарт вырас амаль на 20 % (19,4 %), назіраецца рост высокатэхналагічных тавараў. Ідзе рост на ўсіх рынках – у залежнасці ад рынку ад 4 % да амаль 30 %. Гэта станоўчыя моманты, – падсумаваў Уладзімір Макей . – Вельмі актыўна развіваецца знешнеэканамічная дзейнасць з Кітаем. У нас тут рост на 37 %, пайшла сельскагаспадарчая прадукцыя".

Па выніках працоўнай сустрэчы Уладзімір Макей пагутарыў з журналістамі і адзначыў, што ёсць шэраг зрухаў, захоўваецца пазітыўнае сальда знешняга гандлю. Разам з тым, дадаў кіраўнік знешнепалітычнага ведамства, зразумела, што не трэба цешыць сябе. "На жаль, адбываецца зніжэнне на працягу года дынамікі росту экспарту, – падкрэсліў ён. – Доля высокатэхналагічных тавараў у агульным экспарце нашай прадукцыі застаецца невысокай – гэта 2,5 % у цэлым і менш за 1 % на рынках Еўрапейскага саюза".

Міністр замежных спраў таксама дадаў, што не ўдалося дасягнуць дыверсіфікацыі ў маштабе траціна-траціна-траціна на рынках ЕАЭС, ЕС і краін Далёкай дугі. Пры гэтым павысіўся ўзровень экспарту ў краіны Еўрапейскага саюза і Далёкай дугі, знізіўся – у ЕАЭС.

Што тычыцца замежных устаноў Беларусі, то пераважная большасць з іх выконвае даведзеныя заданні па экспарце – гэта 45 устаноў, па 12 краінам дапушчана адставанне, таму Прэзідэнту было даложана аб тых мерах, якія плануецца прыняць, дадаў ён. Аляксандр Лукашэнка паставіў задачу: рост экспарту па выніках года ва ўсіх краінах, з якімі супрацоўнічае Беларусь, а гэта – 171 дзяржава.

Акрамя таго, беларускаму лідару быў дакладзены графік кантактаў як унутры краіны, так і за яе межамі. Узгодненыя некаторыя канкрэтныя даты візітаў. "Да канца года плануецца вельмі актыўны графік ў кіраўніка дзяржавы. Да нас будзе прыязджаць шэраг дзеячаў, мы плануем правесці некалькі важных мерапрыемстваў – гэта канферэнцыя АБСЕ па барацьбе з тэрарызмам у кіберпрасторы і сустрэча асноўнай групы Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы", – дадаў Уладзімір Макей.

Паводле яго слоў, плануецца ўдзел Прэзідэнта ў гэтых мерапрыемствах, таму былі даложаны канкрэтныя прапановы з фарматам яго ўдзелу.

Што тычыцца геаграфіі замежных паездак беларускага лідара, плануецца шэраг паездак і па лініі розных інтэграцыйных структур – і ЕАЭС, і СНД, і АДКБ. Ёсць шэраг двухбаковых візітаў, бліжэйшы –  у Узбекістан, па астатніх праводзяцца дадатковыя ўзгадненні.

На пытанне аб тым, ці абмяркоўвалася з Прэзідэнтам тэма гандлёвых супярэчнасцяў з Расіяй і роля МЗС у іх урэгуляванні, Уладзімір Макей нагадаў, што на бліжэйшы час запланаваны кантакты кіраўнікоў дзяржаў з удзелам прадстаўнікоў двух урадаў. "Я думаю, трэба пачакаць вынікаў гэтых сустрэч. Перакананы, што, з улікам таго, што абедзве дзяржавы імкнуцца канструктыўна падыходзіць да наяўных рознагалоссяў і праблемаў, нам удасца вырашыць тыя некаторыя рознагалоссі, якія існуюць на дадзены момант", – дадаў кіраўнік знешнепалітычнага ведамства.

Уладзіслаў ЛУКАШЭВІЧ

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Чым здзіўлялі арганізатары Фестывалю навукі?

Чым здзіўлялі арганізатары Фестывалю навукі?

Толькі Ньютан і толькі хардкор! 

Культура

Новы музей і вулічны гадзіннік цяпер ёсць у Дуброўне

Новы музей і вулічны гадзіннік цяпер ёсць у Дуброўне

Іх стварылі ў гонар прадпрыемстваў, якія паспяхова функцыянавалі ў дарэвалюцыйны час.

Грамадства

Барацьба з баршчэўнікам Сасноўскага ідзе нежартоўная

Барацьба з баршчэўнікам Сасноўскага ідзе нежартоўная

Не выяўлены гіганцкі баршчэўнік пакуль толькі ў Брагінскім, Нараўлянскім і Лельчыцкім раёнах Гомельшчыны.

Грамадства

Якім чынам можа праяўляцца адзінота?

Якім чынам можа праяўляцца адзінота?

Адзінота і асабліва адзінота ў сям'і — рэальная прыкмета нашага часу.