20 Верасень, чацвер

Вы тут

Як захаваць кабачкі да вясны


Кабачок — смачная і карысная агародніна. Стравамі з яго можна ласавацца не толькі некалькі цёплых месяцаў запар, але і ўсю зіму. Галоўнае — умець яго правільна захоўваць.


Якія сарты кабачкоў падыходзяць для зімовага захоўвання? Ад сорту напрамую залежыць перыяд захоўвання пладоў. Так, лепш захоўваюцца кабачкі з тоўстай шчыльнай лупінай і дробным насеннем.

Як падрыхтаваць плады

Плады для працяглага захоўвання неабходна збіраць да замаразкаў — падмерзлыя кабачкі праляжаць зусім нядоўга. Хутка сапсуюцца пашкоджаныя і хворыя плады, таму для захоўвання яны таксама не падыходзяць.

Адабраныя плады абавязкова павінны мець тоўстую лупіну і сакавітую пладаножку. У той жа час нельга закладваць на захоўванне пераспелыя кабачкі — іх лёжкасць таксама зніжаецца (зрэшты, як і смакавыя якасці).

Зразаючы кабачок, пакідайце ножку даўжынёй не менш за 5 см і адбірайце плады даўжынёй каля 15—45 см. З часам пладаножка падсохне і стане надзейнай абаронай ад рознага роду інфекцый. Занадта кароткі «хвосцік» з гэтай задачай не справіцца, і праз яго ў плод могуць пракрасціся ўзбуджальнікі хвароб.

Перад укладкай на захоўванне кабачкі неабходна старанна, але асцярожна — каб не пашкодзіць скурку — ачысціць ад зямлі і дзень прасушыць на сонейку, а вось мыць іх нельга катэгарычна.

Дзе захоўваць

Кабачкі можна захоўваць у цёмных памяшканнях з пастаяннай тэмпературай каля +4 ... +10 °С і вільготнасцю каля 80 %. У ідэале гэта склеп.

Калі склепа ў вас няма, не засмучайцеся: кабачкі выдатна захоўваюцца і ў пакаёвых умовах, прычым зусім не важна, у доме ці кватэры. Натуральна, у прыватным доме значна прасцей знайсці месца для захоўвання, галоўнае — не захоўваць агародніну побач з ацяпляльнымі прыборамі і ў памяшканні з высокай вільготнасцю.

Што датычыцца кватэры, то для захоўвання кабачкоў як мага лепш падыдзе скрыня для агародніны, якая знаходзіцца недалёка ад уваходных альбо балконных дзвярэй (як правіла, тэмпература тут заўсёды на некалькі градусаў ніжэйшая, чым у сярэднім па кватэры). А калі спецыяльнага «сховішча» для кабачкоў няма, ураджай можна пакласці на захоўванне і пад ложкам, проста акуратна спакаваўшы яго ў паперу.

У халадзільніку кабачкі праляжаць параўнальна нядоўга — да трох тыдняў, затое захоўваць можна маладзенькія плады з тонкай скуркай, доўгае захоўванне якіх у іншых умовах папросту немагчымае.

Захоўваць кабачкі ў халадзільніку можна толькі ў аддзяленні для агародніны пры тэмпературы каля +5 °С у пакеце з некалькімі невялікімі адтулінамі для вентыляцыі.

Як захоўваць

Прыбіраючы плады кабачкоў на доўгае захоўванне, старайцеся ўкладваць іх так, каб яны не датыкаліся адзін да аднаго. У склепе кабачкі можна захоўваць на паліцах, якія папярэдне засцілаюць пластом саломы. Калі месца на паліцах няма, то пакладзіце па адным у капронавую панчоху і падвесьце іх да столі. У такіх панчошках яны таксама могуць захоўвацца каля 3-4 месяцаў.

У доме або кватэры кабачкі можна захоўваць абгарнуўшы плады паперай або ўстанавіўшы паміж імі невялікія кардонныя перагародкі. Самі плады прыбярыце ў кардонныя каробкі, пакладзіце, але толькі ў адзін слой, на загадзя насланыя анучы ці шчыльны кардон.

Час ад часу правярайце цэласнасць кабачкоў. Выявіўшы агародніну, якая загнілася, неадкладна яе выдаліце, інакш неўзабаве пачнуць гніць астатнія.

Кабачкі можна захоўваць 4-5 месяцаў. Галоўнае — выкарыстаць нарыхтаваны прадукт своечасова і не ператрымаць яго. З часам скура кабачкоў значна ўшчыльняецца, насенне пачынае прарастаць, а мякаць стане рыхлай, з-за чаго агародніна набудзе горкі прысмак. Таму выкарыстоўвайце кабачкі, пакуль яны сакавітыя і смачныя.

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Чым здзіўлялі арганізатары Фестывалю навукі?

Чым здзіўлялі арганізатары Фестывалю навукі?

Толькі Ньютан і толькі хардкор! 

Культура

Новы музей і вулічны гадзіннік цяпер ёсць у Дуброўне

Новы музей і вулічны гадзіннік цяпер ёсць у Дуброўне

Іх стварылі ў гонар прадпрыемстваў, якія паспяхова функцыянавалі ў дарэвалюцыйны час.

Грамадства

Барацьба з баршчэўнікам Сасноўскага ідзе нежартоўная

Барацьба з баршчэўнікам Сасноўскага ідзе нежартоўная

Не выяўлены гіганцкі баршчэўнік пакуль толькі ў Брагінскім, Нараўлянскім і Лельчыцкім раёнах Гомельшчыны.

Грамадства

Якім чынам можа праяўляцца адзінота?

Якім чынам можа праяўляцца адзінота?

Адзінота і асабліва адзінота ў сям'і — рэальная прыкмета нашага часу.