Вы тут

Ці актуальна падпіска?


Хуткае распаўсюджванне сучасных тэхналогій імкліва змяніла рынак друкаваных СМІ. Зараз ужо не сустрэнеш чэргаў у газетныя кіёскі, ды і ў грамадскім транспарце не так шмат людзей едзе з разгорнутымі нумарамі свежых газет. Але разам з тым працягвае працаваць такі інструмент, як падпіска. Наколькі яна запатрабавана ў сучасным грамадстве? Аб гэтым расказвае намеснік начальніка ўпраўлення распаўсюджвання друкаваных СМІ РУП «Белпошта» Вольга Сідарчук.


— Як пачынаецца і як праходзіць падрыхтоўка да чарговай падпісной кампаніі? Якія мерапрыемствы запланаваны і ажыццяўляюцца?

— Падпісная кампанія на першае паўгоддзе 2019-га пачнецца ўжо вельмі хутка. Зараз мы фарміруем падпісныя каталогі. Рэдакцыі друкаваных перыядычных выданняў ужо атрымалі ад нас лісты з усёй неабходнай інфармацыяй.

Мы хочам прыцягнуць увагу да падпіскі на друкаваныя СМІ. Для гэтага шмат робім. Так, у аддзяленнях паштовай сувязі, на сайце прадпрыемства, у сацыяльных сетках, у друкаваных СМІ, на радыё і тэлебачанні праводзіцца актыўная рэкламная кампанія. Юрыдычныя асобы атрымліваюць запрашэнні да афармлення падпіскі.

Але гэтым мы не абмяжоўваемся. Рэгулярна праводзяцца акцыі «Дзень чытача», «Дзень падпісчыка». Таксама на пастаяннай аснове праводзіцца дабрачынная акцыя «Падары часопіс дзіцяці», скіраваная на дзіцячыя дамы. У буйных аддзяленнях паштовай сувязі па ўсёй краіне ўстаноўлены «Дрэвы дабра». Што гэта такое? Кожны ахвотны можа аформіць з дапамогай такога дрэва падпіску на любое выданне на адрас дзяцей, якія выхоўваюцца ў дзіцячых дамах. Акцыя праводзіцца з 2014 года і займела за гэты час шырокую падтрымку — дзякуючы нашым людзям тысячы дзяцей атрымліваюць і чытаюць выданні, прызначаныя для іх. Акрамя таго, распачнуцца сумесныя акцыі разам з рэдакцыямі газет, дзе будзе прымацца падпіска па больш нізкіх коштах.

— Колькі на дадзены момант выданняў у падпісным каталогу «Белпошты»?

— Каталогі РУП «Белпошта» змяшчаюць больш за тысячу найменняў айчынных выданняў і больш за дзве з паловай тысячы найменняў замежных выданняў.

— Наколькі моцна новыя тэхналогіі выцясняюць друкаваныя СМІ?

— Нельга адмаўляць, што цяпер інтэрнэт стаў адной з галоўных пляцовак для развіцця многіх сродкаў масавай інфармацыі, у тым ліку і друкаваных. Сёння азнаёміцца з электроннай версіяй большасці выданняў можна бясплатна праз інтэрнэт у любы зручны час, што большасць з нас і робіць. Разам з тым патрэба ў друкаваных СМІ ў чытачоў застанецца, што мы бачым на прыкладзе, скажам, шэрагу замежны краін. Іншая рэч, што перафарматуюцца тыпы выданняў. Навіны сышлі ў інтэрнэт, а аналітыка, жанравая журналістыка па-ранейшаму выглядае больш прэзентабельна на паперы. Не кажучы ўжо пра часопісы.

— Існуе думка, што падпіска на друкаваныя выданні больш распаўсюджана па-за межамі буйных гарадоў. Калі ўзяць шэсць абласцей і Мінск, якая працэнтная доля распаўсюджання падпіскі?

— Удзельная вага падпіскі, прынятай у Мінску, складае каля 9 % ад агульнага падпіснога тыражу.

— Што больш выпісваюць беларусы — рэспубліканскія, абласныя, гарадскія, раённыя выданні? Якую частку ад аб'ёму падпіскі займаюць часопісы?

— Самыя запатрабаваныя выданні ў нашых беларускіх падпісчыкаў — рэспубліканскія газеты, на другім месцы часопісы. Цікава адзначыць, што ўдзельная вага падпіскі на часопісы складае каля чвэрці ад агульнага падпіснога тыражу. У рэгіёнах, натуральна, запатрабаваная мясцовая прэса.

— Як шмат у нас выпісваецца замежных выданняў? Якія краіны прадстаўлены?

— Падпісны тыраж замежных выданняў невялікі. Ад усёй прынятай нашым прадпрыемствам падпіскі ён складае ўсяго толькі 1,7 працэнта. Выданні з іншых краін атрымліваюць пераважна фізічныя асобы. Зараз праз нашы каталогі ў асноўным распаўсюджваюцца газеты і часопісы Расіі, Казахстана і Украіны.

— Як часта праводзяцца дні падпісчыка? Наколькі яны папулярныя?

— Дні падпісчыка праводзяцца рэгулярна ў аддзяленнях паштовай сувязі, на буйных прадпрыемствах, у гандлёвых цэнтрах, адміністрацыях гарадоў. Практычна ні адно грамадскае мерапрыемства з удзелам РУП «Белпошта» не праходзіць без арганізацыі падпіскі на друкаваныя сродкі масавай інфармацыі. Такі фармат правядзення дазваляе больш цесна пагутарыць з чытачамі, даведацца пра іх густы. А для рэдакцый, адпаведна, гэта найлепшая падказка па плане дзеяння.

— Якая самая дарагая пазіцыя ў падпісным каталогу?

— Самымі дарагімі падпіснымі выданнямі з'яўляюцца замежныя навуковыя выданні. У іх вузкая мэтавая аўдыторыя, спецыялізаваны кантэкст, што і вызначае высокі кошт

Загаловак у газеце: Прэса застаецца ў трэндзе

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Што адбываецца ў Юравічах?

Што адбываецца ў Юравічах?

Пасля трагедыі людзі размаўляюць з журналістамі на ўмовах ананімнасці

Грамадства

На чым Ветка трымаецца

На чым Ветка трымаецца

Формула поспеху мясцовага музея простая: шануй сваё, тым і будзеш цікавы.

Грамадства

Зміцер Жылуновіч. Таварыш пясняр

Зміцер Жылуновіч. Таварыш пясняр

Ён быў аўтарам Маніфеста аб абвяшчэнні Савецкай Беларусі, першым прэм'ер-міністрам рэспублікі, яго двойчы выключалі з партыі, ён мог стаць першым народным паэтам...