Вы тут

На месцы ешывы ў пасёлку Мір адкрылася пошта


У 1815 годзе ў мястэчку Мір адкрылася ешыва — адна з самых вядомых яўрэйскіх вышэйшых навучальных рэлігійных устаноў. Ешыва працавала на Карэліччыне амаль 124 гады і толькі ў 1939-м змяніла прапіску на вільнюскую. Нягледзячы на ваеннае ліхалецце, будынак ешывы захаваўся і да нашых часоў. У ім размясцілася аддзяленне паштовай сувязі пасёлка. А ў жніўні адбылося яго ўрачыстае адкрыццё пасля рамонту.

Памяць аб тым, што тут калісьці знаходзілася ешыва, увекавечана ў мемарыяльнай дошцы. Яе ўрачыста адкрылі галоўны рабін саюза Рэлігійных яўрэйскіх абшчын Рэспублікі Беларусь Мардэхай Райхінштэйн і намеснік старшыні Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта Руслан Абрамчык.

У паштовым аддзяленні працуе два аперацыйныя акны, якія выконваюць усе паштовыя паслугі. Таксама прымаюцца плацяжы за камунальныя паслугі, мабільныя тэлефоны, страхаванне. Усталяваны і плацежна-даведачны тэрмінал.

Да таго ж проста на месцы можна зняць наяўныя грошы і папоўніць рахункі пластыкавых картак чатырох банкаў. Сярод іх — Беларусбанк, Пріорбанк, МТБанк, Белаграпрамбанк. Камісія за гэтыя плацяжы брацца не будзе. Акрамя таго, непасрэдна на пошце можна будзе набыць розныя тавары паўсядзённага попыту, а таксама заказаць пакупкі праз спецыяльны інтэрнэт-магазін.

Загаловак у газеце: У памяць аб ешыве

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.