19 Верасень, серада

Вы тут

Незвычайная выстаўка адкрылася ў магілёўскім Музеі этнаграфіі


Незвычайная выстаўка адкрылася ў магілёўскім Музеі этнаграфіі. Яе экспанатамі сталі здымкі і фотакалажы з армейскіх фотаальбомаў перыяду 1960—1980-х гадоў.


Кранальныя і гераічныя, камічныя і ўрачыстыя, будзённыя і святочныя — яны прывабліваюць перш за ўсё сваёй непасрэднасцю і шчырасцю. Гэта своеасаблівае салдацкае мастацтва, спроба перадаць той дух і атмасферу, якія панавалі сярод вайскоўцаў падчас іх службы. І вядома, зрабіць гэта крыху з ухілам у героіку і рамантызм. Бо ствараўся альбом з мэтай не толькі захаваць успаміны аб гэтым адрэзку жыцця, але і пакінуць уражанні.

Звярнуцца ўладальнікаў гэтых здымкаў да сваіх архіваў натхніў сумесны фотапраект трох творчых калектываў — сталічнага народнага фотаклуба «Мінск», а таксама «Студыі 3plus» і клуба фотамастакоў «Вясёлка» з Магілёва.

— Мода на такія альбомы з'явілася ў СССР у 1960-я гады, калі ў грамадстве пачалося некаторае «пацяпленне» і прайшла рэформа ў войску, — расказвае куратар фотапраекта «Дэмбельскі фотаальбом» Ірына Савосіна. — Традыцыя нарадзілася ў салдацкай масе як адказ на адноснае абязлічванне звычайнага вайскоўца, калі салдат — толькі вінцік ваеннай машыны. Удзельнікамі выстаўкі сталі члены фотастудый і звычайныя магіляўчане.

Арганізатары спадзяюцца, што фота ў сямейных альбомах з подпісам: «На памяць аб службе» не згубяцца і з часам набудуць музейную каштоўнасць.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Загаловак у газеце: На памяць аб службе

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Усё, што трэба ведаць пра замяшчальную гарманальную тэрапію

Усё, што трэба ведаць пра замяшчальную гарманальную тэрапію

Лішняя вага, бяссонніца, прылівы, парушэнні ціску і астэапароз — далёка не ўсе праявы, якія падпільноўваюць жанчыну ў пэўным узросце. 

Спорт

Вячаслаў Грэцкі: Часам называюць мяне Уэйнам

Вячаслаў Грэцкі: Часам называюць мяне Уэйнам

Пра знакамітае прозвішча і сучаснасць беларускага хакея.

Эканоміка

Ці можна кіраваць попытам спажыўцоў?

Ці можна кіраваць попытам спажыўцоў?

Ад спантаннай пакупкі са «зніжкай па-беларуску» можна не толькі не атрымаць якой-небудзь эканоміі, але і пераплаціць за яе.

Культура

У Мінск прыедуць «Іліяда» на папірусе і найстаражытнейшыя фрагменты Бібліі

У Мінск прыедуць «Іліяда» на папірусе і найстаражытнейшыя фрагменты Бібліі

Выстаўка адкрываецца ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.