Вы тут

Стартуе акцыя «Твае першыя фінансы»


У першую сераду верасня пяты раз стартуе рэспубліканская акцыя Белаграпрамбанка па фінансавай адукаванасці «Твае першыя фінансы».


У гэтым годзе ўрачыстае адкрыццё маштабнага восеньскага марафону адбудзецца ў сталіцы ў сярэдняй школе № 4 (вул. Чырвонаармейская, 11).

Усяго ж каля 103 тысяч беларускіх пяцікласнікаў па ўсёй краіне стануць удзельнікамі праекта Белаграпрамбанка. У рамках урокаў фінансавай адукаванасці хлопчыкаў і дзяўчатак чакаюць віктарыны, гульні і конкурсы. Не абыдуцца такія сустрэчы і без сюрпрызаў. А кульмінацыяй гэтых своеасаблівых урокаў стане ўручэнне маляўнічых зборнікаў тэматычных апавяданняў на беларускай мове «Твае першыя фінансы».

Штогод брашура ўдасканальваецца і дапаўняецца. У гэтым годзе да фінансавых казак, гісторый аб узнікненні грошай, укладах, крэдытах, парад па правільным выкарыстанні зберажэнняў, расказаў пра важнасць і неабходнасці банкаў дадасца цэлы раздзел займальных галаваломак і рэбусаў з яркімі ілюстрацыямі, табліцамі і малюнкамі. З іх дапамогай дзеці змогуць праверыць атрыманыя веды ў сферы фінансаў.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.