Вы тут

Каб дапамагчы дзецям, беларусы прабеглі больш за 30 тысяч кіламетраў


У дабрачынным марафоне «Бягучыя гарады» ўзялі ўдзел больш за 5 тысяч беларусаў, якія прабеглі 30 тысяч кіламетраў, сабраўшы тым самым рэкордную суму — 165 тысяч рублёў. Сродкі пералічаны шасці дзіцячым рэабілітацыйным цэнтрам.


Рэспубліканская дабрачынная акцыя праходзіла ў межах праекта #velcombegom з 23 ліпеня па 2 верасня пры падтрымцы Міністэрства аховы здароўя і ахапіла ўсе вобласці. Дыстанцыі, якія пераадолелі ўдзельнікі, пайшлі ў залік пэўнаму рэгіёну. Кампанія velcom, арганізатар акцыі, падлічыла кіламетры, перавяла іх у грошы і пералічыла сродкі рэабілітацыйным цэнтрам. У выніку пераможцай стала Гродзенская вобласць — яе ўдзельнікі сумарна пераадолелі больш за 7 тысяч кіламетраў. На другім месцы — Гомельская вобласць з вынікам 5960 кіламетраў, трэцяе месца ў Брэсцкай вобласці — 5040. Астатнія месцы раздзялілі паміж сабой Магілёўскі рэгіён — 4927 кіламетраў, Віцебскі — 4823 кіламетры і Мінскі — 4157 кіламетраў.

Удзельнікі акцыі ставілі і асабістыя рэкорды. Самы доўгі забег на рахунку Пятра Рагойшы з Брэсцкай вобласці: за 12 гадзін ён пераадолеў 108 кіламетраў. Жыхарка Бабруйска Вольга Няжэльская за 12 гадзін прабегла 89,3 кіламетра. А самы масавы забег адбыўся ў Гомелі — 25 ліпеня на старт у абласным цэнтры выйшлі каля тысячы ўдзельнікаў. Падтрымалі акцыю і знакамітыя спартсмены. Біятланістка Надзея Скардзіна, напрыклад, падарыла свае кіламетры сталічнаму рэгіёну. Яму ж дадала 134 кіламетры і Дырэкцыя Еўрапейскіх гульняў.

Такім чынам, 40 тысяч рублёў атрымаў Гродзенскі абласны цэнтр медыцынскай рэабілітацыі дзяцей-інвалідаў і хворых дзяцей псіханеўралагічнага профілю. Гомельскаму абласному дзіцячаму цэнтру медыцынскай рэабілітацыі «Верасок» пералічана 35 тысяч рублёў, а 30 тысяч рублёў накіравана Брэсцкаму абласному цэнтру «Тамашоўка». Магілёўскі дзіцячы цэнтр медыцынскай рэабілітацыі «Космас» атрымаў 25 тысяч рублёў, 20 тысяч рублёў — абласны дзіцячы рэабілітацыйны аздараўленчы цэнтр «Ветразь» (Віцебская вобласць), 15 тысяч рублёў — дзіцячы рэабілітацыйны цэнтр «Пухавічы» (Мінская вобласць).

— Як паказала наша акцыя, у Беларусі шмат нераўнадушных людзей. Дабрачынны праект праходзіць чатыры гады, і кожны раз нашу ініцыятыву падтрымліваюць тысячы беларусаў, — адзначыў першы намеснік генеральнага дырэктара кампаніі velcom Мікалай Юшкевіч. Арганізатары паабяцалі, што ў праекта абавязкова будзе пяты сезон, які стане не менш запамінальным і карысным, чым папярэднія.

Алена КРАВЕЦ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як уменне ўвасабляць ідэі ў дзеянні можа падрыхтаваць да дарослага жыцця

Як уменне ўвасабляць ідэі ў дзеянні можа падрыхтаваць да дарослага жыцця

Вывучэнне прадпрымальніцтва ў школе — выдатная прафарыентацыя.

Калейдаскоп

Дзіяна Громава: Мае слухачы растуць разам са мной

Дзіяна Громава: Мае слухачы растуць разам са мной

Упершыню дзяўчына выйшла на сцэну ў пяцігадовым узросце. 

Грамадства

Як выратаваць прадукты ад выкідвання на сметніцу

Як выратаваць прадукты ад выкідвання на сметніцу

​Па статыстыцы, беларусы выкідаюць 30 працэнтаў ежы, якую купляюць. 

Спорт

Сёння стартуе адзін з найстарэйшых турніраў Еўропы

Сёння стартуе адзін з найстарэйшых турніраў Еўропы

111-ы чэмпіянат Еўропы па фігурным катанні пачынаецца на «Мінск-Арэне» жаночымі выступленнямі адзіночак.