Вы тут

У Гомелі завершана справа аб хабары ў 70 тысяч долараў


Як паведаміла афіцыйны прадстаўнік УСК па Гомельскай вобласці Марыя Крываногава, перад судом па справе 2008 года паўстане апошні абвінавачваны, які знаходзіўся ў міжнародным вышуку.


Па даных следства, антыкрызісны кіраўнік збанкручанага ТАА «Белаграпрад» уступіў у злачынную змову з заснавальнікам ТДА «Цэнтр нерухомасці» і яшчэ адным жыхаром горада Гомеля для таго, каб за хабар аказаць садзейнічанне дырэктару ТАА «Аўтаінвесткапітал» у набыцці ў абласным цэнтры будынка крамы ТАА «Белаграпрад».

Два зламыснікі павінны былі атрымаць ад дырэктара ТАА «Аўтаінвесткапітал» у якасці хабару для антыкрызіснага кіраўніка грашовыя сродкі ў суме 70 тысяч долараў. Аднак саўдзельнікі кіраўніка ў мэтах асабістага ўзбагачэння шляхам падману завысілі суму хабару на 30 тысяч долараў, пераканаўшы дырэктара перадаць увогуле 100 тысяч долараў.

Згодна са злачынным планам, антыкрызісны кіраўнік забяспечыў на аўкцыёне, праведзеным з парушэннем устаноўленага парадку, набыццё дырэктарам ТАА «Аўтаінвесткапітал» аб'екта нерухомасці, які цікавіў яго, па выгаднай цане. Перададзеныя дырэктарам у якасці хабару грошы ўдзельнікі злачынства падзялілі паміж сабой, пры гэтым кіраўнік атрымаў толькі 10 тысяч долараў.

Заснавальнік ТДА «Цэнтр нерухомасці», антыкрызісны кіраўнік і хабарадавальнік — дырэктар ТАА «Аўтаінвесткапітал» былі прыцягнутыя да крымінальнай адказнасці яшчэ ў 2009 годзе. Чацвёртаму фігуранту ўдалося збегчы.

Па інфармацыі аператыўнікаў, «уцякач» меў крымінальныя сувязі як у Беларусі, так і за яе межамі. Таксама ён мог мець дачыненне не менш чым да дзвюх злачынных груп, якія дзейнічалі на тэрыторыі Гомельскай вобласці ў 2000-х гадах.

Абвінавачваны хаваўся ў Прыморскім краі Расійскай Федэрацыі, дзе займаўся прадпрымальніцкай дзейнасцю. Мужчына быў затрыманы праваахоўнымі органамі суседняй дзяржавы і этапіраваны ў Беларусь.

Следчае ўпраўленне УСК па Гомельскай вобласці кваліфікавала дзеянні абвінавачванага па ч. 6 арт. 16, ч. 3 арт. 430 (дапамога ў атрыманні хабару групай асоб па папярэдняй змове ў асабліва буйным памеры), ч. 4 арт. 209 (махлярства, учыненае групай асоб у асабліва буйным памеры) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Крымінальная справа перададзена ў пракуратуру для накіравання ў суд.

Сяргей КУЛАКОЎ

Загаловак у газеце: Да пары збан ваду носіць...

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?