Вы тут

На беларускім Палессі знойдзена такое, чаго яшчэ нідзе ніколі не бачылі


Чулі пра Герадотава мора? Дарэчы, нядаўна ў інтэрв’ ю газеце “Звязда” вядомы пісьменнік, мецэнат Валеры Казакоў (які ў свой час узначальваў Федэральную нацыянальнакультурную аўтаномію “Беларусы Расіі”) выказаў немалы інтарэс да гэтай загадкавай гістарычнакраязнаўчай з’явы: Герадотава мора. У Міхася Скоблы, дарэчы, ёсць і “паэмасваволя” пад такой назвай. Кажуць, у “бацькі гісторыі” Герадота ў нейкіх ягоных фаліянтах знаходзілі даследчыкі згадкі пра вялізнае мора, якое плёхалася нібыта ў тых мясцінах, што цяпер называюцца: Палессе. Фантазій на гэты конт можа быць вялікае мора. Як, дарэчы, і наконт знакамітага Белаводдзя, у якім пабывалі ўжо героі “Холопов”, аднаго з гумарыстычнасатырычных твораў Валерыя Казакова.


Дык пра Герадотава мора. Геолагі адшукалі там, у так званым Прыпяцкім прагіне, радовішчы соляў. І Салігорск, які святкуе 60‑годдзе — неабвержнае сведчанне: мора на Палессі было. Праўда, за мільёны гадоў да Герадота: у дэвонскі перыяд…

За мора галасуе й фотаздымак, які я знайшоў у адным з прэс-рэлізаў Санкт-Пецярбургскага дзяржуніверсітэта. Дацэнт універсітэта Аляксандр Іваноў і дацэнт Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта Дзмітрый Плакс апісалі раней невядомы навуцы від старажытных акул. Жывёла жыла на Зямлі каля 345–350 мільёнаў гадоў таму, назвалі ж яе Tamіobatіs elgae — у гонар вядомай эстонкі Эльгі Марк-Курык, палеаіхтыёлага. Вылучыць новы від у родзе Tamіobatіs дапамаглі тры зубы акул, знойдзеныя ў свідравіне Тураў106: непадалёк ад Жыткавіч, на Гомельшчыне. Закамянеласці з палеазойскай эры знайшлі геолагі, якія ў 1970‑х бралі керн свідравін, зробленых для пошуку саляных радовішчаў. Пароду растварылі, каб здабыць мікраастанкі старажытных арганізмаў. Аказалася: на глыбіні каля 200 метраў ёсць пласты гліны, у якіх зубы акулы закансерваваліся, захаваўшы сваю ўнікальную форму. Дарэчы, ні ў адной з вядомых выкапневых акул не было такой колькасці вяршынь у зубоў: чатыры асноўныя, некалькі вяршынак першага й другога парадкаў — а ўсяго больш за дваццаць! Сама ж акула, лічаць вучоныя, была не надта вялікаю: каля паўтарадвух метраў.

Алесь МУРОЧАК

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.