Вы тут

Роднае слова на беразе Каспія


Вядомыя літаратары спрыяюць таму, каб пашыралася ўсебаковае супрацоўніцтва Беларусі з Азербайджанам


Беларуска-азербайджанскія літаратурныя стасункі развіваюцца сёння ў многім дзякуючы памкненням вядомых літаратараў: як у Беларусі, так і ў Азербайджане. Найперш — дзякуючы празаіку, публіцысту, перакладчыку і літаратурнаму крытыку Камрану Назірлі. Дарэчы, не так даўно яго прынялі ў Саюз пісьменнікаў Беларусі. Наш сябар перакладае прозу Мікалая Чаргінца, Алеся Бадака, Святланы Алексіевіч, Анатоля Матвіенкі на азербайджанскую мову. А на Беларусі шмат дзеля пашырэння прасторы азербайджанскай літаратуры робіць паэтэса, перакладчыца Таццяна Сівец. Яна ж і аўтар паэмы “Баку”. Азербайджанскія калегі прынялі Таццяну ў свой Нацыянальны саюз пісьменнікаў.

І ў Выдавецкага дома “Звязда” склаліся добрыя стасункі з пісьменнікамі Азербайджана. Не аднойчы ў імпрэзах Дня беларускага пісьменства і Мінскага міжнароднага кірмашувыставу, на якім па традыцыі праходзіць сімпозіум літаратараў “Пісьменнік і час”, удзельнічалі госці з Баку.

Добры знак тых стасункаў — выданне кніг беларускіх аўтараў у Азербайджане ды кніг азербайджанскіх пісьменнікаў у Мінску. У апошнія гады ў Баку выйшлі зборнікі паэзіі, прозы, надрукаваны пераклады твораў беларускіх аўтараў Анатоля Матвіенкі, Алеся Бадака, Таццяны Сівец, Юліі Алейчанкі, Марыі Кобец ды іншых літаратараў. А ў ВД “Звязда” выйшлі кнігі Чынгіза Алі аглу, Севіндж Нурукызы, Лейлы Аліевай, “Анталогія сучаснай азербайджанскай паэзіі”. Істотную падтрымку ў рэалізацыі гэтых выдавецкіх праектаў аказаў Цэнтр Перакладу Азербайджана. Міністэрства інфармацыі Беларусі нядаўна Падзякамі Міністра ўшанавала старшыню праўлення Цэнтра спадарыню Афаг Масуд, а таксама яго супрацоўнікаў Яшара Аліева, Махіру Гараеву.

Раней паэт Чынгіз Алі аглу быў узнагароджаны медалём Францыска Скарыны. Ён жа і згаданы ўжо Камран Назірлі — сябры Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Нагадаем: у Беларускім педуніверсітэце імя Максіма Танка працуе Цэнтр культуры Азербайджана. Пэўны час яго дзейнасць ладзіла малады літаратуразнавец з Баку Салатын Мірзоева. Дзякуючы яе ініцыятыўнасці ў Цэнтры прайшлі вечарыны, творчыя імпрэзы, дзе гучалі імёны Мікаіла Мушвіга, Гусейна Джавіда, іншых азербайджанскіх паэтаў у звязку з Беларуссю. У педуніверсітэце была прэзентавана й карціна Каміля Камала, беларускага мастака азербайджанскага паходжання, на якой сустрэліся два паэты — Мікаіл Мушвіг і Максім Багдановіч. У жыцці яны не сустркаліся, але ж яшчэ ў 1936 годзе ў Мінску ладзіўся вечар азербайджанскай паэзіі, у якім паўдзельнічалі Мікаіл Мушвіг і Гусейн Джавід. І мо ўжо наспела часіна для жывых сустрэч азербайджанскай паэзіі з беларускім слухачом у новым фармаце? Падставы на тое ёсць. Найперш гэта новыя публікацыі перакладаў азербайджанскай паэзіі на беларускую мову.

Сяргей ШЫЧКО

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.