Каля 3,5 тысячы маладых людзей працавалі гэтым летам у складзе студэнцкіх атрадаў у сталіцы. Усяго ў Мінску было створана 285 будаўнічых, сэрвісных, сельскагаспадарчых і вытворчых студатрадаў.
На Усебеларускай маладзёжнай будоўлі — Беларускай АЭС у Астраўцы — у складзе беларуска-расійскага атрада шчыравалі 80 прадстаўнікоў сталічных устаноў адукацыі. Сумесны беларуска-расійскі атрад працаваў і на будаўніцтве інтэрната ў Студэнцкай вёсцы. А мінскія студэнты адправіліся дапамагаць у рэканструкцыі Царскасельскага палаца, размешчанага ў горадзе Пушкін пад Санкт-Пецярбургам.
Не менш важны напрамак другаснай занятасці моладзі — індывідуальнае працаўладкаванне. 340 маладых людзей знайшлі часовае рабочае месца на такіх прадпрыемствах, як «Атлант», «Гарызонт», «Дрымлэнд». Яшчэ адзін напрамак работы, у тым ліку па арганізацыі другаснай занятасці моладзі, — фарміраванне валанцёрскіх атрадаў. У складзе 115 такіх атрадаў былі задзейнічаны 1732 чалавекі.
Асобна варта адзначыць удзел моладзі ў гарадской акцыі па добраўпарадкаванні месцаў пахаванняў «Мы памятаем», у рэспубліканскай акцыі «Аднаўленне святынь Беларусі», у праекце «Мой родны кут». Апошні накіраваны на навядзенне парадку і ўдасканаленне знешняга выгляду дваровых тэрыторый (праект будзе доўжыцца да 2020 года і ў перспектыве ахопіць двары ў кожным адміністрацыйным раёне сталіцы).
Надзея НІКАЛАЕВА
Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.
Прафесійна, аператыўна, па-добраму.