21 Верасень, пятніца

Вы тут

Каму «Свежы вецер» прынясе «Хрустальнага зубра»?


Нацыянальны дзіцячы адукацыйна-аздараўленчы цэнтр «Зубраня» праводзіць XІV фестываль-конкурс дзіцячых сродкаў масавай інфармацыі «Свежы вецер».


Да ўдзелу ў ім запрашаюць вучняў 7—9 класаў, якія займаюцца журналістыкай, удзельнічаюць у падрыхтоўцы і выпуску радыё- і відэапраграм, інтэрнэт-блогаў, дзіцячых газет і часопісаў. Тым, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў творчым спаборніцтве, неабходна да 15 верасня накіраваць у аргкамітэт заяўку і конкурсныя матэрыялы, паведамілі ў галоўным упраўленні па адукацыі Мінаблвыканкама.

Ахвотныя павінны прадставіць тры апошнія выпускі выдання, блогеры — суправаджальнае эсэ з апісаннем мэты вядзення блога і інтэрнэт-спасылку на рэсурс, радыё- або тэлепраграму, працягласць якой павінна складаць не больш за 7-8 хвілін.
У ліку патрабаванняў да матэрыялаў — змястоўнасць і інфармацыйная насычанасць, адпаведнасць структуры і фармату, арыгінальнасць афармлення і тэхнічнага выканання, сацыяльная значнасць, грамадская і тэматычная накіраванасць.

Для ўдзелу ў фінале, які адбудзецца ў кастрычніку — лістападзе, будуць адабраны найлепшыя работы. Пераможцы фестывалю-конкурсу атрымаюць галоўны прыз — «Хрустальнага зубра». Вынікі будуць апублікаваныя ў сродках масавай інфармацыі і на афіцыйным сайце «Зубраняці». Мэта мерапрыемства — стварэнне ўмоў для эфектыўнага фарміравання інфармацыйнай культуры, патрэбы да самарэалізацыі вучняў у галіне дзіцячай журналістыкі. Арганізатарам конкурсу выступае Міністэрства адукацыі.

Сяргей РАСОЛЬКА

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Чаму ў Беларусі варта аптымізаваць колькасць сельсаветаў

Чаму ў Беларусі варта аптымізаваць колькасць сельсаветаў

І павышаць эфектыўнасць работы мясцовых органаў улады.

Грамадства

Якіх педагогаў  хочуць бачыць дзеці ў аб'яднаннях па інтарэсах?

Якіх педагогаў хочуць бачыць дзеці ў аб'яднаннях па інтарэсах?

​Для сістэмы дадатковай адукацыі ўласцівы адкладзены ў часе эфект.

Грамадства

Чым здзіўлялі арганізатары Фестывалю навукі?

Чым здзіўлялі арганізатары Фестывалю навукі?

Толькі Ньютан і толькі хардкор!