Вы тут

Я зноў выбіраю «Звязду»


На стале ў мяне — каторы год, каторае дзесяцігоддзе — адно і тое ж выданне.


Перш за ўсё таму, што яно, маё, выходзіць на роднай беларускай мове, мове маіх продкаў, якія іншай не ведалі; таму, што яно сапраўды беларускае, бо мова — самы важкі, самы неацэнны набытак народа. Больш за тое, я перакананы, што этнічны беларус без роднай мовы — гэта нешта неакрэсленае, згубленае ў сусвеце, альбо разгубленае...

«Звязда» кожнай сваёй старонкай дае зразумець, хто мы на гэтай зямлі. Кожны нумар газеты падобны і не падобны на папярэдні. Назвы рубрык вобразныя, кранальныя, трапныя: «Крынічка», «...Народ на провадзе!», «Так ці не?»... Усе яны міжволі прымушаюць задумацца, нясуць не толькі інфармацыю, але і канкрэтныя парады — аб тым, напрыклад, як паліваць агуркі ці эканоміць грошы.

Кожны чалавек, незалежна ад узросту, знойдзе на старонках газеты нешта карыснае: прачытае пра апошнія падзеі, здарэнні, пра экалогію, армію, спорт, пра чалавечыя зносіны... І напісана пра ўсё зразумела, змястоўна, з павагай да людзей.

«Звязда» — інтэлігентная газета. Яна дае магчымасць выказвацца чытачам і тым самым становіцца для іх блізкім сябрам. Яна не проста інфарматар, але і настаўнік, дарадца. Чытаеш, напрыклад, рубрыку «Мы разам — Беларусь» і быццам адпраўляешся ў паход: бракуе хіба геаграфічнай карты — для нагляднасці!

Вабіць «Звязда» (калі перайсці на асобы) і першай старонкай — выдатнымі фотаздымкамі ўсюдыіснага Анатоля Клешчука.

Яшчэ ў тыя гады, калі яна пісала пра вёску, наша сям'я літаральна закахалася ў Алену Ляўковіч... А допісы-«карацелькі» Валянціны Доўнар, а нататкі Святланы Яскевіч, Вольгі Мядзведзевай, Надзеі Дрындрожык, Вікторыі Целяшук...

Радуе ў газеце і кожнае новае імя. Значыць, жыве беларускае слова!

...На правах даўняга падпісчыка і настаўніка (хоць і на пенсіі) не ўстрымаюся і ад некалькіх заўваг. Рубрыка «Даты. Падзеі. Людзі» досыць змястоўная: чытаеш і ганарышся, што краіна мае такую багатую гісторыю і столькі выдатных людзей! Але ж вось, радкі, напрыклад, пра Бялыніцкага-Бірулю. Знакаміты мастак! Дык мо, не лішне было б нагадаць і хоць некалькі твораў?

Альбо іншая рубрыка, што заклікае ўсміхнуцца... Ды, бывае, на жаль, што няма з чаго. Часам рэжа вока і недакладнае слова.

Але ж, нягледзячы на заўвагі (магчыма, суб'ектыўныя), скажу, што «Звязду» з паштовай скрынкі заўжды забіраю з хваляваннем: хочацца хутчэй разгарнуць і акунуцца ў чароўны свет роднай мовы.

Так трымаць, звяздоўцы!

Калі не вы, то хто?

Леанід КАВАЛЬЧУК, г. Жодзіна.

P.S. Вы таксама «зноў выбіраеце «Звязду»? І хочаце сказаць чаму? Калі ласка, пішыце! І вядома ж, выпісвайце!

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.