Вы тут

Рэдакцыя газеты «Советская Белоруссия» пераназваная


Рэдакцыя газеты «Советская Белоруссия» пераназваная ў «Выдавецкі дом «Беларусь сегодня». Адпаведнае распараджэнне падпісала кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Наталля Качанава, паведамляе БелТА.


Такім чынам, працэс удасканалення сістэмы цэнтральных друкаваных СМІ, пачаты ў 2013 годзе з далучэння да рэдакцыі шэрагу рэспубліканскіх выданняў, завершаны. Выдавецкі дом выпускае газеты «СБ. Беларусь сегодня», «Рэспубліка», «Народная газета», «Сельская газета», «Знамя юности». У структуру выдавецкага дома таксама ўваходзяць «Альфа Радио» і інтэрнэт-партал www.sb.bу. Сумесна з расійскімі партнёрамі рэалізуюцца праекты «Союз» і «Союзное вече».

«Працэс удасканалення сістэмы друкаваных СМІ — не проста знешняя трансфармацыя. Паралельна ішла вялікая арганізацыйная праца. Бо гаворка ідзе пра вялікі калектыў, высокакваліфікаваныя кадры. Скажу больш: гісторыя нашых выданняў — гэта гісторыя краіны. Напрыклад, наша вядучая газета з'явілася ў далёкім 1927 годзе і першыя 10 гадоў выходзіла пад назвай «Рабочий», а з 1937 года і практычна да нашых дзён называлася «Советская Белоруссия». Цяпер, відавочна, настаў час, каб брэнд, да якога ўжо прывык чытач — «СБ. Беларусь сегодня», — стаў у тым ліку юрыдычным фактам», — паведаміў карэспандэнту БелТА кіраўнік Выдавецкага дома «Беларусь сегодня» Дзмітрый Жук.

Паводле яго слоў, традыцыі, якія склаліся, і рэдакцыйная палітыка будуць працягнутыя. «А менавіта: мы і далей будзем пісаць праўдзівы летапіс нашай цудоўнай зямлі і нашага слаўнага працавітага народа. У гэтым галоўная задача Выдавецкага дома «Беларусь сегодня», — сказаў Дзмітрый Жук.

Загаловак у газеце: Сучаснае гучанне

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?