Вы тут

Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам прэм'ер-міністра Сяргея Румаса


Прэзідэнт папрасіў коратка выкласці сітуацыю па гэтым годзе, як развіваецца эканоміка Беларусі з улікам тых выклікаў, якія ёсць і якія магчымыя. "Натуральна, з выхадам на фінансы, паколькі вы, як ужо вопытны банкір, сітуацыю, напэўна, зможаце ацаніць, асабліва на гэтай пасадзе", — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.


Другі момант — гэта планаванне бюджэту на наступны год. Беларускі лідар адзначыў, што "чуе" сродкі масавай інфармацыі аб тым, што пакуль ідуць спрэчкі паміж новым урадам і цяпер ужо былымі яго членамі з нагоды таго, што трэба планаваць і вярстаць бюджэт на два-тры гады, а то і на пяць гадоў наперад . Кіраўнік дзяржавы папрасіў выкласці пункт гледжання цяперашняга складу ўрада наконт гэтага.

"Тым не менш, пакуль мы тут разважаем пра нейкія больш працяглыя тэрміны, у нас наперадзе 2019 год, мы традыцыйна яго плануем. Як работа ва ўрадзе вядзецца? — пацікавіўся Аляксандр Лукашэнка. — Трэцяе: у мяне быў Качыянчыч (прэзідэнт Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў. — “ЗВЯЗДА”), мы з ім абмяркоўвалі праблемы нашай еўрапейскай алімпіяды. Яшчэ раз хачу падкрэсліць: мы не павінны замахвацца на вялікія траты, як гэта было, дапусцім, у Азербайджане. У нас няма такіх грошай, ды і не патрэбна".

На думку кіраўніка дзяржавы, Беларусь павінна вызначыцца сваёй «душэўнасцю, адкрытасцю дзяржавы і народа і правесці прыгожыя Еўрапейскія гульні». Як ідуць справы ў гэтым аспекце — такое пытанне адрасаваў ён Сяргею Румасу.

Прэзідэнт задаў пытанні прэм’еру і як кіраўніку Беларускай федэрацыі футбола : “Народная гульня, самая маштабная гульня, якая прыцягвае больш за ўсё насельніцтва. Радавацца асабліва тут няма чым, але, тым не менш, якія там у нас ёсць перспектывы?”

У размове былі закранутыя і пытанні фарміравання ўрада. “Можа быць, нейкія ёсць прапановы па перабудове самой структуры ўрада, схемы пабудовы, развіцця? Я гатовы выслухаць і калі я не гатовы адказаць сёння, то мы прапрацуем гэтыя пытанні грунтоўна, каб рабіць нейкія крокі ў будучыні", — сказаў беларускі лідар.

У адказ Сяргей Румас яшчэ раз падзякаваў Прэзідэнту ад прызначаных членаў урада і сябе асабіста за аказаны давер. Паводле яго слоў, усе новыя людзі без разварушвання ўключыліся ў працу і сёння ўрад функцыянуе ў штатным рэжыме, вырашаючы вызначаныя для яго задачы.

Прэм'ер-міністр далажыў Аляксандру Лукашэнку аб выніках работы эканомікі краіны за студзень-ліпень бягучага года, а таксама аб прагнозе па ключавых пазіцыях да канца года, які маецца ва ўрадзе. "Сёння асноўная задача ўрада — гэта падрыхтоўка прагнозных дакументаў на 2019 год. Мы разгледзелі на мінулым тыдні на пасяджэнні Саўміна праект прагнозу, праект бюджэту ў комплексе са зменамі ў Падатковы кодэкс і ўсё гэта, вядома, ва ўвязцы з асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі. Мы прынялі неабходныя рашэнні і ўжо павінны былі ўнесці дакументы, але трошкі зацягнулася ў нас узгадненне з Камітэтам дзяржкантролю", — адзначыў Сяргей Румас.

Уладзіслаў ЛУКАШЭВІЧ

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».