Вы тут

Колькасць злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій вырасла на 70 %


Старшыня Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь Іван Наскевіч далажыў кіраўніку дзяржавы пра стан злачыннасці ў краіне.


Аляксандр Лукашэнка папрасіў старшыню Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь генерала-маёра юстыцыі Івана Наскевіча выкласці ў агульных рысах сітуацыю, якая склалася ў рабоце Следчага камітэта. Беларускі лідар адзначыў, што пільна сочыць за работай ведамства.

Другое пытанне — крымінальныя справы, якія знаходзяцца на кантролі ў Прэзідэнта. "Як ідзе следства па гэтых крымінальных справах? — запытаў кіраўнік дзяржавы. — Ці ўсё там сумленна, аб'ектыўна і справядліва?"

Акрамя таго, Прэзідэнт папрасіў выкласці сітуацыю пра ўзаемаадносіны Следчага камітэта з расійскімі калегамі.

Журналістам Іван Наскевіч паведаміў лічбы, якія былі агучаны Прэзідэнту: за восем месяцаў бягучага года ўзровень злачыннасці ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года знізіўся на 3 %, акрамя таго, прыкладна на 6 % зменшылася колькасць цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў, забойстваў — прыкладна на 5 %.

Па словах кіраўніка Следчага камітэта, змянілася структура злачынстваў: на 70 % у параўнанні з мінулым годам вырасла колькасць злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій. Прычыны ў росце колькасці сродкаў камунікацый — ноўтбукаў, планшэтаў, тэлефонаў, а таксама ў невысокім узроўні прававой культуры людзей. Разам з тым у праваахоўнікаў з'явілася новая тэхніка і магчымасці. У астатнім, дадаў ён, структура злачыннасці тая ж, што і ў мінулыя гады.

Акрамя таго, Іван Наскевіч інфармаваў Аляксандра Лукашэнку аб рэзанансных справах, якія знаходзяцца на кантролі ў Прэзідэнта. У прыватнасці, пра крымінальную справу па факце гібелі радавога Коржыча, судовае следства па якім праводзіцца ў цяперашні час. "Не прадвызначаючы рашэнне суда, мною даложана аб усіх абставінах справы, аб прычынах і ўмовах, якія спрыялі гэтаму выпадку", — растлумачыў ён.

Таксама Прэзідэнт заслухаў справаздачу па справах карупцыйнай накіраванасці. Асобную ўвагу кіраўнік дзяржавы надаў пытанням расследавання крымінальных спраў мінулых гадоў, асабліва — забойствам. Па словах Наскевіча, з улікам новых магчымасцяў крыміналістычнай тэхнікі і судовых экспертыз штогод да 10 крымінальных спраў па фактах забойстваў мінулых гадоў накіроўваецца ў суд.

Кіраўнік дзяржавы быў праінфармаваны, што матэрыял праверкі па факце гібелі дзіцяці пасля прышчэпкі ў Ганцавіцкім раёне прыняты ў вытворчасць галоўным следчым упраўленнем цэнтральнага апарату СК. Высвятляецца прычына смерці, акрамя таго, следчыя звернуць увагу на пытанні закупкі гэтай вакцыны. Аляксандр Лукашэнка даручыў Івану Наскевічу ўзяць гэтую справу пад персанальны кантроль. "Высновы яшчэ рабіць, вядома ж, заўчасна. Нават аб прычынах смерці можна пакуль толькі ў меркаваным варыянце весці размову. Заключэнне экспертаў мы яшчэ не атрымалі", — дадаў кіраўнік СК.

Што датычыцца міжнароднага супрацоўніцтва Следчага камітэта, то гэтаму на нарадзе быў прысвечаны асобны блок пытанняў, асабліва — з расійскім бокам, дадаў Іван Наскевіч. Паводле яго слоў, фармат зносін з Расіяй вельмі шырокі, праводзяцца пасяджэнні сумесных калегій, на якіх разглядаюцца канкрэтныя пытанні. Наступнае пасяджэнне сумеснай калегіі прызначана на будучы год, пройдзе яно ў Расіі.

Уладзіслаў ЛУКАШЭВІЧ

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.