Вы тут

Прэм'ера оперы "Саламея" ў Вялікім тэатры Беларусі перанесена


Вялікі тэатр Беларусі адкрые новы, 86-ы сезон 11 верасня паказам балета Ігара Стравінскага "Пятрушка" і балета Мікалая Рымскага-Корсакава "Шэхеразада", паведамілі ў гэтай установе культуры.


- Прэм'ера оперы Рыхарда Штраўса "Саламея" з харэаграфічным пралогам пераносіцца на кастрычнік, - сказаў генеральны дырэктар тэатра Уладзімір Грыдзюшка.

Два спектаклі "Саламея", абвешчаныя раней на 9 і 10 верасня, пераносяцца на 18 і 19 кастрычніка, а спектакль "Саламея", абвешчаны на 14 кастрычніка, пераносіцца на 20 кастрычніка. Усе раней набытыя білеты сапраўдныя.

З бліжэйшых падзей беларускага Вялікага - ушанаванне 21 верасня народнага артыста Беларусі Юрыя Траяна. Да паўвекавога юбілею ягонай творчай дзейнасці прымеркаваны паказ балета "Лебядзінае возера".

minsknews.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».