Вы тут

Тэлепраект «Талент краіны» трэці раз рыхтуецца да выхаду ў эфір


Маштабны дзіцячы тэлепраект «Талент краіны» трэці раз рыхтуецца да выхаду ў эфір, а напярэдадні праводзіць дадатковы набор удзельнікаў. Трапіць у апошні вагон конкурсу змогуць таленавітыя дзеці ва ўзросце 5—15 гадоў і калектывы (да 3 чалавек), якія займаюцца харэаграфіяй і выступаюць у арыгінальным жанры.


Як распавялі «Звяздзе» на тэлеканале АНТ, які выступае адным з заснавальнікаў конкурсу, кастынг пройдзе ўжо на наступным тыдні, з 14 па 16 верасня, у Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. 14—15 верасня з 10 да 18 гадзін адборачнае журы прагледзіць прэтэндэнтаў у намінацыі «Харэаграфія» (народная, класічная або сучасная), 16 верасня ў гэты ж час змогуць паказаць сябе прадстаўнікі арыгінальнага жанру («Акцёрскае майстэрства», «Мастацкая дэкламацыя», «Цыркавое мастацтва»). «Калі вы робіце нумар пад музыку, не забудзьцеся прыхапіць з сабой флэшку з патрэбнай музычнай кампазіцыяй», — нагадваюць арганізатары. Перавагу ў адборы будуць мець лаўрэаты і прызёры міжнародных конкурсаў, аднак па вялікім рахунку шанс гучна заявіць пра сябе гэтай восенню атрымае абсалютна кожны прэтэндэнт.

Вікторыя ЗАХАРАВА

Загаловак у газеце: У народ па таленты

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.