Вы тут

Што цікавага паглядзець па тэлебачанні на наступным тыдні


«Гісторыі выратавання»

«Беларусь 1», з 9 верасня

Мастацка-публіцыстычны праект раскажа, як супрацоўнікі МНС разам з непрафесіяналамі дапамагаюць пацярпелым у крытычных сітуацыях. Тэма, заўважым, вострая: толькі за 8 месяцаў гэтага года ў Беларусі 2014 чалавек былі выратаваныя і эвакуіраваныя з месцаў прыродных і тэхнагенных надзвычайных здарэнняў. «Імёны герояў мы змянілі, але ў здымках удзельнічалі сапраўдныя сведкі, пацярпелыя і супрацоўнікі МНС, — гаворыць кіраўнік праекта Сяргей Шычко. — У кожным фільме выкарыстаныя кадры аператыўных здымак, а таму эмоцыі, якія вы ўбачыце, самыя шчырыя і непадробныя».


«Стаматолаг»

«Беларусь 2», з 6 верасня

Шматсерыйны прыгодніцкі дэтэктыў — палёт фантазіі ўкраінскага блогера і рэжысёраў, якія экранізавалі яго аповесць, — расказвае пра ўладальніка стаматалагічнай клінікі Дзмітрыя Таропкага. Герой валодае абвостраным пачуццём справядлівасці і значнай доляй самаўпэўненасці, каб, выпадкова сутыкнуўшыся са злачынствам, узяцца расследаваць яго самому. Ну, як самому — з дапамогай сяброў (толькі не смейцеся) урача-гінеколага Пятра Дзёміна і былога бандыта, а цяпер бізнесмена Сяргея Гразева. Вось тут можна смяяцца, тым больш, аўтары серыяла абяцаюць і крымінал, і гумар, і рамантычную лінію.


«Артэфакты»

«Беларусь 3», з 5 верасня

Цыкл дакументальных фільмаў распавядае аб прадметах беларускай культуры і мастацтва, многія з якіх захоўваюцца ў музеях, але ніколі не выстаўляюцца для шырокай грамадскасці, бо патрабуюць асабліва далікатнага стаўлення. Гісторыкі, археолагі, краязнаўцы і калекцыянеры раскажуць вядучай Алене Даміевай, як трапіў да навукоўцаў кожны артэфакт, якія легенды з ім звязаныя, а таксама раскрыюць таямніцы папярэдніх уладальнікаў унікальных рэчаў.


«Лёс мой, Беларусь»

АНТ, з 8 верасня

Героі тэлепраекта, прымеркаванага да Года малой радзімы, — прадстаўнікі розных культур і нацыянальнасцяў, якія воляй лёсу трапілі ў Беларусь, даўно жывуць тут і лічаць нашу краіну другой Радзімай. Так, у першым выпуску вядучы Тэнгіз Думбадзэ наведае фальклорны калектыў «Шматгалоссе» з Барысаўскага раёна — у гэтай творчай суполцы аб'ядналіся прадстаўнікі 12 нацыянальнасцяў! Сярод іншых удзельнікаў перадачы — скульптар абхазскага паходжання Генадзь Лакоба (Гродна), сірыйскі ўрач Хасан Кутэйба (Мінск), афганцы, цыгане, армяне і нават прадстаўнікі рэдкіх нацыянальнасцяў — езіды і талышы.


«Матч-поінт»

«Беларусь 5», з 18 верасня

Пра ўсе сучасныя тэндэнцыі сусветнага тэнісу будзе расказваць гледачам Дарына Запольская. Яна таксама распытае вядучых беларускіх тэнісістаў пра сакрэты прафесійнага майстэрства і разам з імі правядзе для ахвотных майстар-класы.

Загаловак у газеце: Кадры новага сезона

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.