Вы тут

Пахватны вочап


Тэлевізійная гульня «Размаўляем па-беларуску», якая ідзе на тэлеканале «Беларусь 3», — з верасня пачала новы сезон. Для таго каб стаць яе ўдзельнікамі, неабходна зайсці на сайт tvrgomel.by або 3belarus.by і праз банер «Размаўляем па-беларуску» запоўніць заяўку на каманду з трох чалавек. Ну а праверыць сваё веданне роднай мовы пасля таго, як праграма выйшла ў эфір, можна з дапамогай «Звязды».


Ці ведалі вы, што:

вочап — шост з калодзежным вядром;

зябліва — узаранае з восені поле;

пахватны (абласн.) — зручны для карыстання, лёгкі;

звадлівы — схільны да сварак і склок;

жалейка — дудачка з раструбам;

весніцы — вароты ў двор або ў поле;

браць ногі ў рукі — уцякаць, хутка пакідаць месца падзей (беларусы яшчэ скажуць: даваць драла, даваць лататы; рускія: задавать стрекача, сматывать удочки);

выцягвацца ў нітку — рабіць амаль немагчымае, каб дасягнуць мэты (беларускія сінонімы: вылузвацца са скуры, зямлю грызці; рускі адпаведнік: разбиваться в доску).

Для тых, хто разважае пра свой удзел у тэлепраграме, нагадаем: каб стаць удзельнікамі, неабходна зайсці на сайт tvrgоmеl.bу або 3bеlаrus.bу і праз банер «Размаўляем па-беларуску» запоўніць заяўку на каманду з трох чалавек. Паўторы выпускаў тэлевіктарыны — у ранішнім эфіры «Беларусь 3» кожную суботу.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».