Вы тут

Тэмпературны фон гэтых дзён на 3-8 градусаў перавышае норму


Другі тыдзень верасня працягвае радаваць нас камфортным летнім надвор'ем. Гэтак жа цёпла і суха чакаецца ў нашай краіне і ў выхадныя, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


А сёння надвор'е ў асноўным будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, сфарміраваная ў цёплым паветры. Чакаецца невялікая воблачнасць, будзе ў асноўным без ападкаў. Вецер прагназуецца ўсходні ўмераны. Максімальная тэмпература паветра ў другой палове дня будзе дасягаць ад плюс 21 да плюс 27 градусаў.

На гэтых выхадных надвор'е будзе вызначаць у асноўным вобласць павышанага атмасфернага ціску ад шырокага антыцыклону, які атабарыўся над еўрапейскай часткай Расіі. Разам з ім да нас прыйдзе цёплая паветраная маса. У Белгідрамеце спецыяльна адзначылі, што прырода парадуе мінчан і гасцей сталіцы цудоўным летнім сухім надвор'ем у Дзень горада. У суботу па краіне чакаецца пераменная воблачнасць. Будзе пераважна без ападкаў, толькі раніцай і днём у асобных раёнах па крайнім поўдні краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай месцамі магчымы слабы туман. Вецер прагназуецца ўсходні ўмераны. Тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 8 да плюс 15 градусаў, днём стане значна цяплей — 20—26 градусаў вышэй за нуль.

Пераважна без ападкаў будзе і ў нядзелю. Вось толькі ўначы і раніцай месцамі магчымы слабы туман. Вецер прагназуецца ўсходні, паўднёва-ўсходні ўмераны. Тэмпература паветра ўначы складзе 8—15 цяпла, а днём сонца прыгрэе ад плюс 21 да плюс 27 градусаў. Згодна з папярэднім прагнозам айчынных сіноптыкаў, у пачатку наступнага тыдня атмасферны ціск пачне павольна зніжацца. З'явіцца больш аблокаў, паступова наблізяцца да нашых рэгіёнаў франтальныя падзелы, пачнуцца дажджы. Тэмпературны фон панізіцца. Магчыма, да сярэдзіны месяца ён вернецца да кліматычнай нормы, адзначылі ў Белгідрамеце.

І яшчэ. Цёпла ў першыя дні восені бывае не так часта: за апошнія 70 гадоў гэта трэці раз. Вада на рэках і вадаёмах краіны добра падаграваецца: па звестках гідролагаў, яе тэмпература цяпер у асноўным у межах ад 17 да 22 цяпла.

Сяргей КУРКАЧ

Загаловак у газеце: А ў нас яшчэ лета

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?