Вы тут

Ракаўскі пленэр


Паліна Паўлавец і Паліна Стрыга, Марыя Хадаркевіч і Аляксандра Сівакова, удзельніцы студыі мінскага мастака Уладзіміра Сайко, прыехалі на аднадзённы пленэр, каб маляваць архітэктуру старажытнага Ракава — былога мястэчка, а цяпер — аграгарадка ў Валожынскім раёне. На гэтым фота дзяўчынкі са сваімі работамі, на якіх — парафіяльны касцёл Маці Ружанцовай і Святога Дамініка. Юныя мастачкі выбралі месца для малявання насупраць франтона будынка, але, згадзіцеся, работы атрымаліся розныя — і па ракурсе, і па кампазіцыі, і па колерах: у кожнага творцы сваё бачанне, настрой, стыль — мова, якой яны перадаюць адносіны да навакольнага свету. І ў тым ліку да Ракава і яго славутасцяў.

Не першы год дзяўчынкі наведваюць мастацкую студыю. Аляксандра Сівакова (на фота справа) сёлета паступіла ў Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт на факультэт мастацтва і камп'ютарнай графікі. Побач з Аляксандрай пазіруе Марыя Хадаркевіч, якая стала студэнткай Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта, але па-ранейшаму працягвае займацца жывапісам, з эцюднікам і мальбертам ездзіць у творчыя экспедыцыі, удзельнічае ў пленэрах. Дзве Паліны — Паўлавец і Стрыга — вучацца ў сёмым класе (дарэчы, у адной школе — у пасёлку Бараўляны і нават у адным класе). Іх аб'яднала захапленне маляваннем, і дзяўчаты з поспехам пракладваюць сваю дарогу ў свет высокага мастацтва.


Анатоль КЛЯШЧУК

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.