25 Верасень, аўторак

Вы тут

Сяброўства: кніжная матэрыялізацыя


Пра тое, як можна «любіць Беларусь нашу мілую», раскажуць выдаўцы і дзеячы культуры краіны на ХХХІ Маскоўскай міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы, якая праходзіць днямі ў павільёнах ВДНГ. Гэта маштабны агляд кніжнай прадукцыі 25 краін-удзельніц.


Нацыянальны павільён Беларусі раскрывае сутнасць Года малой радзімы. Літаратура, якая распавядае пра нашу радзіму, кнігі па краязнаўстве і выданні, якія дапамогуць тым, хто захоча прыехаць да нас у госці, — на гэта зроблены, паводле міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандра Карлюкевіча, акцэнт сёлета. Але тыя, хто завітаюць у павільён, знойдуць самыя розныя выданні, што даюць магчымасць зразумець кніжную палітру Беларусі дзякуючы гандлёваму прадпрыемству «Белкніга». З навінкамі айчынных выдавецтваў таксама можна пазнаёміцца гэтымі днямі ў Маскве: досвед папярэдніх удзелаў беларускай дэлегацыі сведчыць пра цікавасць да экспазіцыі з боку нашых землякоў, якія жывуць у Расіі.

Дарэчы, з творамі беларускіх пісьменнікаў сёння можна знаёміцца на розных мовах свету — і гэта адна з тых разынак, чым уражвае Нацыянальны павільён краіны на Маскоўскай міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы. Таму невыпадкова, што ў дні работы выстаўкі вакол беларускай дэлегацыі гуртуюцца сябры-пісьменнікі: у Дзелавым і культурным комплексе Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі адбыўся круглы стол на тэму «Літаратурнае пабрацімства: традыцыі ўзаемных перакладаў». Яго арганізатарамі сталі Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Выдавецкі дом «Звязда», выдавецтва «Мастацкая літаратура». У размове ўдзельнічалі беларускія і расійскія пісьменнікі і рэдактары літаратурна-мастацкіх часопісаў.

Гэтым разам размова была падмацаваная матэрыяльнымі прыкладамі супрацоўніцтва, якое з расійскім бокам ідзе вельмі актыўна, у тым ліку дзякуючы нашым землякам, якія жывуць у суседняй краіне. Напрыклад, паэтэса і літаратурны крытык Любоў Турбіна стала аўтарам зборніка «Людзі на балоце. Экалогія як дамінанта беларускай літаратуры другой паловы XX стагоддзя», які быў выдадзены ў Маскве. Але ў Мінску выйшаў зборнік апавяданняў «У добрыя рукі» расійскай пісьменніцы Алены Тулушавай у перакладзе на беларускую Уладзіміра Саламахі. Творы беларускіх паэтаў выходзяць у перакладах народнага паэта Татарстана Рэната Харыса і Юрыя Шчарбакова, што жыве ў Астрахані. А розныя беларускія выдавецтвы апошнім часам усё больш выдаюць перакладныя кнігі літаратуры народаў Расіі (Татарстана, Чувашыі, Башкірыі, Чачні, Дагестана) і іншых краін. Калі выдаюць — значыць, гэта патрэбна.

Ларыса ЦІМОШЫК

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Спорт

Цырымонія развітання з Анатолем Капскім прайшла ў «Барысаў-Арэне»

Цырымонія развітання з Анатолем Капскім прайшла ў «Барысаў-Арэне»

Грамадзянская паніхіда працягвалася больш за дзве гадзіны ў "Барысаў-Арэне".

Грамадства

75 год таму пачалося вызваленне Беларусі

75 год таму пачалося вызваленне Беларусі

23 верасня 1943 года, савецкімі войскамі быў вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў першы населены пункт Беларусі — раённы цэнтр Камарын.

Грамадства

Каму і чым дапаможа ТЦСАН

Каму і чым дапаможа ТЦСАН

Ад дапамогі дома пажылым і да стварэння крызісных пакояў для ахвяр хатняга гвалту.

Грамадства

Маштабныя вучэнні прайшлі ў краіне

Маштабныя вучэнні прайшлі ў краіне

Актыўная фаза камандна-штабнога вучэння Узброеных Сіл прайшла ў Беларусі ў верасні.