Вы тут

Аляксандр Лукашэнка: Мы павінны мець мільярдны тавараабарот з Іранам


Такое меркаванне выказаў Прэзідэнт на сустрэчы са старшынёй Сходу ісламскага савета Ірана Алі Ларыджані.


У пачатку мерапрыемства кіраўнік дзяржавы адзначыў, што яму прыемна сустракаць старшыню Сходу ісламскага савета ў Мінску. "Я ўпэўнены, што па выніках вашага візіту можна будзе адназначна сказаць, што нашы адносіны падняліся на больш высокі ўзровень", – заявіў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка дадаў, што Беларусь і Іран маюць бліскучыя палітычныя адносіны, але гандлёва-эканамічныя адносіны павінны быць на больш высокім узроўні.

"300-400 мільёнаў долараў – гэта мізэрна для патэнцыялу Ірана і Беларусі. Мы павінны мець мільярдны тавараабарот", – падкрэсліў Прэзідэнт.

Ён адзначыў, што нашым краінам трэба выбудоўваць не проста партнёрскія адносіны, “яны павінны быць як у вельмі дружалюбных і блізкіх дзяржаў”. Тым больш, дадаў беларускі лідар, што ў нас для гэтага ёсць усё неабходнае: тавары, крытычна важныя для Ірана, а Беларусь можа закупляць у Іране вялікую колькасць тавараў, якія набываюцца на міжнародных рынках.

"Праблема ў адным: калі мы дамовіліся, значыць, жалезабетонна павінна быць выканана, – звярнуў увагу Прэзідэнт. – Мы сваю частку шляху – гэта я вам гарантую – пройдзем дастойна".

У адказ Алі Ларыджані падзякаваў Прэзідэнту за магчымасць наведаць Беларусь. Паводле яго слоў, Аляксандр Лукашэнка адыграў вельмі важную ролю ў дасягненні незалежнасці краіны. "У нас таксама такое меркаванне, што Рэспубліка Беларусь з'яўляецца дружалюбнай для нас краінай, і мы цалкам ёй давяраем", – падкрэсліў ён.

З першых вуснаў

Па выніках сустрэчы Алі Ларыджані сустрэўся з журналістамі. Ён адзначыў, што Беларусь і Іран пастаянна праводзяць кансультацыі на міжнародным узроўні па важных рэгіянальных пытаннях. Акрамя таго, парламентарый падкрэсліў вельмі добры ўзровень міжпарламенцкіх адносін.

Па словах Алі Ларыджані, у Аляксандра Лукашэнкі былі добрыя ідэі па пашырэнні гандлёва-эканамічных адносін дзвюх краін. "Ёсць шмат патэнцыйных магчымасцяў у Іране і Беларусі, якія варта актывізаваць. Мы абмяркоўвалі пытанні супрацоўніцтва ў сельскай гаспадарцы, прамысловасці. Абавязкова будзем абмяркоўваць гэтыя пытанні са сваімі калегамі ў парламенце Беларусі", – дадаў ён.

Адказваючы на пытанне аб магчымам супрацоўніцтве дзяржаў у нафтавай сферы, парламентарый сказаў: "Якраз адзін з аспектаў нашага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва тычыцца нафты. Але мы абмяркоўваем усе аспекты гандлёва-эканамічных адносін”.

Пра двухбаковае супрацоўніцтва:

У студзені-ліпені 2018 года тавараабарот паміж Беларуссю і Іранам склаў 42,6 мільёна долараў, што складае 64,1 % ад паказчыка аналагічнага перыяду мінулага года. У Іран экспартавана беларускіх тавараў на суму 36,2 мільёна долараў. Імпарт іранскай прадукцыі ў Беларусь – 6,4 мільёна долараў. Сальда ўзаемнага гандлю – станоўчае для Беларусі і складае 29,8 мільёна долараў.

Экспарт беларускіх паслуг за студзень-чэрвень 2018 года склаў 6,46 мільёна долараў, што складае 113,6 % да паказчыка аналагічнага перыяду 2017 года. Імпарт паслуг з Ірана – 2,06 мільёна долараў (рост у 7,2 раза). Сальда станоўчае для Беларусі ў памеры 4,4 мільёна долараў.

У першым паўгоддзі 2018 года прыцягнута 6,3 мільёна долараў іранскіх інвестыцый, што складае 188 % да аналагічнага перыяду 2017 года. З іх 4,75 мільёна долараў – гэта прамыя інвестыцыі.

Уладзіслаў ЛУКАШЭВІЧ

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.