22 Верасень, субота

Вы тут

Дайджэст эканамічных навін краіны


Знешні дзярждоўг знізіўся на 179 мільёнаў долараў

Дзяржаўны доўг нашай краіны па стане на 1 жніўня склаў 42,1 млрд рублёў і зменшыўся ў параўнанні з пачаткам 2018 года на 23,8 млн рублёў, паведамляе прэс-служба Мінфіна.

Знешні дзяржаўны доўг на пачатак жніўня склаў 16,5 мільярда долараў, зменшыўшыся з пачатку года на 179 млн долараў з улікам курсавых розніц, або на 1,1 %. На пагашэнне знешняга дзярждоўгу з пачатку года пайшло 1,592 млрд долараў, у тым ліку: 800 млн долараў — еўрааблігацыі; 337,7 млн долараў — банкі Кітая і 244,3 млн долараў — урад Расіі.

Унутраны дзярждоўг па стане на 1 жніўня склаў 9,2 мільярда рублёў, павялічыўшыся з пачатку года на 16,5 млн рублёў (з улікам курсавых розніц), або на 0,2 %. За студзень — ліпень размешчана ўнутраных валютных дзяржаблігацый для юрыдычных і фізічных асоб на суму 264,9 млн долараў. Кампенсавана валютных і рублёвых дзяржаблігацый для юрыдычных і фізічных асоб на суму 240,3 млн долараў і 23,1 мільёна рублёў.


Нашу сухую бульбу паспытаюць у Галандыі

Акцыянернае таварыства «Машхарчпрад» ужо больш за 35 гадоў працуе на беларускім рынку. Гэта прадпрыемства ў Пухавіцкім раёне займаецца вырошчваннем, перапрацоўкай, а таксама вытворчасцю прадукцыі з бульбы — сухое бульбяное пюрэ, бульба сушаная, пелеты, чыпсы, снэкі, сумесь для дранікаў і клёцак. Акрамя таго, прадпрыемства з'яўляецца галоўным вытворцам нестандартнага харчовага абсталявання.

— Прадукты харчавання ў агульным аб'ёме прадукцыі прадпрыемства займаюць 70 працэнтаў, — уводзіць у курс справы кіраўнік «Машхарчпрада» Міхаіл Котаў. — Геаграфія паставак — блізкае і далёкае замежжа. Сёлета здолелі выйсці на еўрапейскі прадуктовы рынак. Цяпер пастаўляем сухое бульбяное пюрэ ў Румынію, Чарнагорыю і Чэхію. Сёння ідуць перамовы з пакупнікамі з Галандыі, Польшчы і Кітая.

Намеснік дырэктара па камерцыйных пытаннях прадпрыемства Таццяна Стамброўская адзначае, што большасць прадукцыі прадпрыемства пастаўляе на беларускі рынак. Калі ж казаць пра экспарт, то ён знаходзіцца на ўзроўні 28 % ад вырабленай прадукцыі. Па выніках бягучага паўгоддзя прадпрыемства ўжо зарабіла каля 1 млн долараў. Дарэчы, летась было выпушчана прадукцыі коштам больш за 11 млн рублёў.


Прадаць шчанюкоў

Інспекцыяй Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па горадзе Мінску з 10 па 14 верасня праводзіцца акцыя «Аплата падаткаў — абавязак кожнага грамадзяніна!»

Жыхары сталіцы, якія маюць інфармацыю аб фізічных асобах, што рэалізуюць кацянят і шчанюкоў без аплаты падаткаў, могуць паведаміць пра гэта штодня з 09.00 да 18.00 па тэлефонах: 229-26-60, 229-79-79 і 189 (стацыянарная сетка).


Пачата закладка фундучных садоў

Гэтым летам павышаная «доза» цяпла прывяла да таго, што практычна ўсе рэгіёны атрымалі добры ўраджай агародніны і садавіны. Намеснік дырэктара па навуковай рабоце Інстытута пладаводства Анатоль КРЫВАРОТ назваў гэты сезон унікальным.

— Навукоўцы робяць упор на развіццё нетрадыцыйных для нашай краіны культур. У прыватнасці, распрацоўваем новыя сарты вінаграду для агракліматычных умоў краіны. Разглядаем магчымасць вырошчваць у прамысловых маштабах іргу, пачата закладка фундучных садоў, — паведаміў Анатоль Крыварот.

Сяргей КУРКАЧ

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

75 год таму пачалося вызваленне Беларусі

75 год таму пачалося вызваленне Беларусі

23 верасня 1943 года, савецкімі войскамі быў вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў першы населены пункт Беларусі — раённы цэнтр Камарын.

Грамадства

Каму і чым дапаможа ТЦСАН

Каму і чым дапаможа ТЦСАН

Ад дапамогі дома пажылым і да стварэння крызісных пакояў для ахвяр хатняга гвалту.

Грамадства

Маштабныя вучэнні прайшлі ў краіне

Маштабныя вучэнні прайшлі ў краіне

Актыўная фаза камандна-штабнога вучэння Узброеных Сіл прайшла ў Беларусі ў верасні.