Вы тут

Сем тысяч дзяцей атрымалі дапамогу ад Беларускага Чырвонага Крыжа


Да новага навучальнага года.

Вучняў забяспечылі школьнымі прыладамі, формай, абуткам, спартыўным адзеннем, ранцамі, канцылярскімі таварамі.


— Мы ўзаемадзейнічалі з органамі ўлады на месцах, бо хто, як не яны, ведаюць, каму якая дапамога патрэбна. Арыентаваліся на іх пажаданні і заяўкі саміх сем'яў, — расказала намеснік Генеральнага сакратара таварыства Раманія СКАМАРОШКА.

Праводзіць акцыю дапамагалі каля трох тысяч валанцёраў. Некаторыя прапаноўвалі арыгінальныя хады. Напрыклад, адна пара ў Віцебскай вобласці, калі брала шлюб, папрасіла гасцей падарыць ім не кветкі, а алоўкі, сшыткі, нажніцы. Дзякуючы гэтаму ўдалося забяспечыць канцылярскімі наборамі 25 сем'яў.

У Мінску на кампанію было накіравана 250 рублёў мэтавых сродкаў. Плюс падчас акцый у гандлёвых цэнтрах валанцёры сабралі больш за шэсць тысяч неабходных рэчаў.

— Мы звярнулі ўвагу, што не заўсёды забяспечаны клопатам дзеці, якія жывуць не ў сацыяльных установах, а ў сям'і, бо ў бацькоў бываюць праблемы са здароўем, фінансамі. Таму вырашылі звярнуць увагу на гэту катэгорыю, — адзначае асаблівасць сёлетняй акцыі старшыня Мінскай гарадской арганізацыі Беларускага Чырвонага Крыжа Алена ФАДЗЕЕВА.

У сталіцы дапамогу да школы атрымалі 700 чалавек. Большасць (40 працэнтаў) — гэта дзеці з малазабяспечаных сем'яў. Наборы школьных прылад перадалі таксама сіротам, дзецям з інваліднасцю, з шматдзетных сем'яў з нізкім даходам, з апякунскіх сем'яў, малым, што знаходзяцца на доўгім лячэнні ва ўстановах аховы здароўя.

Для мам, якія адны выхоўваюць сыноў і дачок ці жывуць на пенсію па інваліднасці, гэта значная падтрымка. На грошы, зберажоныя на пакупцы формы ці канцтавараў, яны могуць набыць дзіцяці фрукты, вітаміны.

Наталля ЛУБНЕЎСКАЯ

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.