Вы тут

«Для мяне найстарэйшая — значыць наймудрэйшая»


Шыла ў мяху не схаваеш... Што ўжо казаць пра бочку ў пакеце? Спачатку яе, немаленькую, папрасілі «прад'явіць» супрацоўнікі сталічнага метро, потым — кіроўца маршруткі.


І там, і там — не кожны дзень такое ўбачыш — вядома ж, залюбаваліся! І там, і там спыталі: «Дубовая?» — «Дубовая!» — з форсам адказаў гаспадар. «Дзе ўзяў?» — «Выйграў — як падпісчык «Звязды»... Ну вельмі цікавая газета!»

Такім чынам, пакуль даехаў дамоў, спадар Валерый Гаўрыш з Чавусаў правёў, можна сказаць, некалькі рэкламных акцый: расказваў пра «Звязду» (што родная, бо на роднай мове, што найстарэйшая ў краіне, а для яго найстарэйшая — значыць наймудрэйшая, якая можа і падказаць, і штосьці параіць...). Расказваў пра газеты ў газеце — «Чырвонку», «Сямейную...», «Мясцовае самакіраванне», пра свае любімыя рубрыкі «Зваротная сувязь», «Хто каго?», «...Народ на провадзе!» ды свой удзел у іх, пра новых сяброў, якіх «прыдбаў» з дапамогай «Звязды», пра супрацоўнікаў, з якімі пашчасціла сустракацца... І, вядома ж, пра звяздоўскую латарэю, у якой выйграе ўжо трэці прыз.

— Спачатку і некалі даўно, — успамінаў спадар Валерый, — гэта былі шпалеры, потым — мабільны тэлефон (цудоўна служыць!), а цяпер вось на бочку пашчасціла. Ёй усе любуюцца, пытаюцца, хто зрабіў, што буду ставіць. Думаў, каньяк, але ж ён патрабуе вялікай вытрымкі... Яшчэ і ад мяне... Так што буду спадзявацца на баравікі — збіраць, саліць, есці...

І ўсю зіму добрым словам успамінаць «Звязду» і бондараў з Любаншчыны. Пра іх, дарэчы, трэба расказваць болей, яшчэ і на старонках газеты: хай людзі ведаюць тых, хто ўмее нешта рабіць! Хай для іншых гэта будзе прыкладам...

Хай... Як і прыклад спадара Гаўрыша, які выпісвае «Звязду» не адно дзесяцігоддзе. І адмаўляцца ад газеты, вядома ж, не збіраецца.

Фо­та Яў­ге­на ПЯ­СЕЦ­КА­ГА

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.