Вы тут

Новыя шляхі супрацоўніцтва


У Міністэрстве інфармацыі Рэспублікі Беларусь адбылося пасяджэнне Каардыянацыйнай групы па рэалізацыі Праекта перакладу і публікацыі класічных літаратурных твораў Кітая і Беларусі – пад старшынством намесніка міністра інфармацыі Ігара Бузоўскага.


Мяркуецца, што ў бліжэйшы час у Кітаі пабачыць свет складзеная ў беларускім выдавецтве “Мастацкая літаратура” анталогія сучаснай беларускай дзіцячай літаратуры. Пад адной вокладкай будуць прадстаўлены творы паэзіі і прозы, перакладзеныя на кітайскую мову. Магчыма, тым самым мы нагадаем кітайскаму чытачу, што ў аўтара некалі выдадзенага ў Кітаі “Міколкі-паравоза” ёсць наступнікі, пісьменнікі, якія працуюць з разлікам на юнага чытача.

Удзел у пасяджэнні прынялі кіраўнікі Выдавецкага дома “Звязда”, выдавецтва “Мастацкая літаратура”, прадстаўнікі ААТ “Белкніга”, выдавецтва “Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі”, рэдакцыі часопіса “Вясёлка”. Размова ішла пра дасягнутыя дамоўленасці па супрацоўніцтву з кітайскім бокам па выніках удзелу беларускай дэлегацыі ў мерапрыемствах XXV Пекінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі. Дарэчы, у Пекіне была дасягнута папярэдняя дамоўленасць адносна таго, што ў 2019 годзе на кніжнай выстаўцы ў сталіцы Кітая Рэспубліка Беларусь прэзентуе кнігавыдавецкую галіну ў ролі Ганарвоага госця. Асобна была вылучана тэма адкрыцця ў мінскіх кнігарнях паліц кітайскіх кніг. Магчыма, з часам такія паліцы прыйдуць у кнігарні “Белкнігі” і ў абласных цэнтрах Рэспублікі Беларусь.

Таксама ішла гаворка пра новыя выдавецкія праекты, якія будуць прысвечаны перакладам кітайскай паэзіі і прозы на беларускую мову. Пашырыцца вядомая чытачу серыя “Светлыя знакі. Паэты Кітая”, якой цяпер апякуецца выдавецтва “Мастацкая літаратура”. Будуць выдадзены шэраг новых культуралагічных кніг, прысвечаных Паднябеснай.

Алесь Карлюкевіч

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.