19 Верасень, серада

Вы тут

Раім схадзіць


Месяц фатаграфіі ў Мінску, вечары паказаў дыяфільмаў, фестываль відэаблогераў і Дзень яўрэйскай культуры — «Звязда» запрашае з 10 па 16 верасня.


Месяц фатаграфіі ў Мінску

Фота Таццяны Ткачовай

Дзе: Галерэя «Ў», вул. Кастрычніцкая, 19

Калі: па 6 кастрычніка

Колькі каштуе: ад 5 рублёў

Васямнаццаць выставак, аўтары і цэлыя калектывы з дзесяці краін, сем сталічных пляцовак, аўдыторыя больш за 500 000 чалавек, прапанова паразважаць пра фатаграфію як феномен, інструмент і нагоду для дыялогаў, дыскусіяў і абмену досведам. Сёлета Месяц фатаграфіі ў Мінску адзначае першую пяцігодку і робіць юбілей сваёй галоўнай тэмай. Калі раней фестываль засяроджваўся на калектывізацыі ці звязаных цэнтры-перыферыі, то гэтым разам наведвальнікі выставак змогуць спрычыніцца да пэўнай абрадавасці і фатографаў з іх уласнымі юбілеямі.

Месяц фатаграфіі — гэта, апроч мінскіх прастор, таксама мерапрыемствы ў Гродне і Брэсце, майстар-класы, лекцыі, сустрэчы і нават кінапаказы, экскурсіі ад куратараў. А яшчэ даступнасць для невідушчых людзей — па спецыяльным інклюзіўным маршруце здымкі можна будзе прачытаць праз гукі і пахі.

На адной пляцоўцы суседнічаюць здымкі, якія адлюстроўваюць перыяд аматарскага, клубнага, руху Беларусі сярэдзіны мінулага стагоддзя, архіўныя вясельныя здымкі з сямейных альбомаў беларусаў і беларусак і 13 фотакніг, што інтэрпрэтуюць юбілей як «асаблівы час для вольнага разважанні пра важнае».


Дыяфільм Live

Фота: instagram.com/diafilm.live

Дзе: Тэатр беларускай драматургіі, вул. Крапоткіна, 44

Калі: 13 верасня ў 19:00

Колькі каштуе: ад 9 да 13 рублёў

Праект «Дыяфільм live» — гэта вечары паказаў дыяфільмаў, ужывую агучаных акцёрамі і музыкантамі. Гледачоў чакаюць «рытуальная» атмасфера дыяпрагляду, плёнкі з дыяфільмамі савецкага часу на вялікім экране ў новай інтэрпрэтацыі і «жывым» акцёрскім і музычным суправаджэнні. Праграма дыяфільмаў для дарослых (16+) уключае ў сябе народныя і аўтарскія, добрыя і наіўныя, псіхадэлічныя і крыху дзіўныя казкі. У дыяфільмах зліліся цікавыя і часцяком нечаканыя ўвасаблення творчых ідэй мастакоў і пісьменнікаў савецкага часу. Статычныя малюнкі з падтэкстоўкай на святлівай прасціне ў паўзмроку пакоя — ідэальны набор для феерычных падарожжаў па псіхадэлічным свеце савецкага мастацтва. Хто не глядзеў дыяфільмы ў дзяцінстве, той або занадта малады, або многае страціў. «Дыяфільм live» — гэта акцёрскія і музычныя рашэннi, жывая музыка, шумавая агучка, яркая аўдыёвізуальная дзея, якая знаходзіцца паміж тэатрам і канцэртам.

«Дыяфільм live» — гэта гульня сэнсаў, сімвалаў, алюзій, скрыжаванне часоў, пасланне з мінулага ў будучыню.

Чытаюць, спяваюць і шумяць акцёры: Алена Гіранок, Наталля Леванава, Аляксандр Яфрэмаў, Антон Макуха. Музычнае рашэнне: Андрэй Еўдакімаў. За праектарам: Віктар Красоўскі. Працягласць: 90 хвілін без антракту.


Прамудрасць збудавала сабе дом... 

Дзе: Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, вул. Леніна, 20

Калі: па 16 верасня

Колькі каштуе: 8 рублёў

Рэтраспектыўная выстава твораў Ізраіля Басава «Прамудрасць збудавала сабе дом ...», прымеркаваная да 100-годдзя з дня нараджэння майстра, які стаў класікам беларускага мастацтва ХХ стагоддзя.

Галоўным вобразам, які аб’ядноўвае ў сабе практычна ўсю выставу, з’яўляецца дом – устойлівы сімвал духоўнага ладу. Звычайны блочны дом становіцца ў Басава носьбітам мноства асацыяцый. Гэта храм, палац, цэнтр свету і космас. Дамы ў мастака розныя: вялікія і яркія, якія займаюць цэнтральнае становішча і якія ідуць углыб кампазіцыі, тапаграфічна пазнавальныя і абстрагаваныя. Але ўсе яны напоўнены значным сэнсам, у іх перамяшаліся сакральнае і прафаннае, штодзённае і велічнае. Для мастака дом – гэта не толькі функцыя. Гэта сакральная прастора і філасофія жыцця.

На выставе дэманструецца больш за 60 жывапісных і графічных работ са збораў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка, фонду Беларускага саюза мастакоў, Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, калекцыі сям'і мастака. Многія творы дэманструюцца ўпершыню.


Канферэнцыя "Digital GO!"

Фота: webcom-academy.by

Дзе: Нацыянальная бібліятэка Беларусі, пр-т Незалежнасці, 116

Калі: 13 верасня ў 9:00

Колькі каштуе: бясплатна, але патрэбна рэгістрацыя

Як пабудаваць маркетынг у маленькай кампаніі і чаму індывідуальнаму прадпрымальніку трэба ўкладвацца менавіта ў анлайн-рэкламу? Ці рэальна стварыць добры сайт сваімі рукамі і як гэта зрабіць? Які з інструментаў digital лепш за ўсё спрацуе менавіта для вашага бізнесу? Пра гэта будуць казаць прадстаўнікі Google, Яндэкс, Укантакце, Webcom Group і іншых кампаній на трэцяй канферэнцыі Digital GO!. Што важна, вы не толькі зможаце пачуць іх экспертныя даклады, але і асабіста пагутарыць са спецыялістамі ў зоне кансультацый.

Мерапрыемства праводзіцца для пачаткоўцаў у інтэрнэт-маркетынгу — для тых, хто зусім нядаўна выкарыстоўвае магчымасці digital для прасоўвання сваёй кампаніі ці праекта. Што важна, спікеры канферэнцыі не проста раскажуць пра інструменты інтэрнэт-маркетынгу, але і растлумачаць, як прымяніць іх на практыцы для развіцця бізнесу.

На Digital GO! вы даведаецеся: якія інструменты digital дапамогуць вам у прасоўванні бізнесу; як знайсці свайго кліента ў сацыяльных сетках; якім чынам прыцягнуць увагу карыстача у Яндэкс і Google; як «здружыць» продажы і маркетынг у рамках адной кампаніі; пераканайцеся, што на самой справе азначае кліентаарыентаваны падыход; як правільна ацаніць эфектыўнасць бізнесу і зрабіць правільныя высновы.

І гэта не ўсё! Цікавыя актыўнасці і конкурсы, розыгрышы прызоў і падарункаў ад арганізатараў і партнёраў канферэнцыі, яркая фотазона, бізнес-нетворкінг — словам, будзе шмат карыснага і цікавага!


Фестываль відэаблогераў «Відак»

Фота: vk.com/vidakby

Дзе: вул. Кастрычніцкая

Калі: 15 верасня ў 13:00

Колькі каштуе: ад 10 рублёў

Видак — першы міжнародны фестываль у Беларусі, які прысвечаны видэаблогінгу. Ён праводзіцца ў другі раз. Гэтае мерапрыемства збірае разам самых папулярных прадстаўнікоў рускамоўнага YouTube. Вiдак дорыць магчымасць акунуцца ў сучасны свет вiдэаблогінга, асабіста сустрэць свайго куміра, пагутарыць з ім і зарадзіцца матывацыяй для ўласнай творчасці.

На Main Stage можна будзе ўбачыць выступленне блогераў, а таксама пачуць усю музычную праграму. У рамках Відак-бізнэс пройдзе канферэнцыя па вiдэамаркетынгу, на якой збяруцца майстры digital-сферы з сотнямі практычных кейсаў пра тое, як працуе прасоўванне на YouTube у 2018 годзе і як на гэтым павялічваць продаж брэндаў. У зоне Teck-Geek блогеры і наведвальнікі змогуць пагуляць у гульні, абмяняцца вопытам і паспаборнічаць. Таксама Беларуская федэрацыя кіберспорту правядзе турнір па Dota 2. На тэрыторыі Meet & Greet наведвальнікі Відака змогуць сфатаграфавацца з любімымі блогерамі і ўзяць у іх аўтографы.

Асобнай часткай фестывалю стане вялікая арт-прастора: доўгі калідор, у якім кожнае палатно будзе распісана мастаком. Такім чынам, будзе створана вялікая фотазона, дзе ў кожнага будзе магчымасць зрабіць прыгожыя здымкі. Хэдлайнеры фэсту: Прыемны Ільдар, Саша Чыстова, Дзіма Масленнікаў, Ян Топлес, Косця Паўлаў, Макс Брандт, Стас Давыдаў і інш.


Дзень яўрэйскай культуры

jewish-museum.ru

Дзе: Верхні горад, пл. Свабоды, 23а

Калі: 16 верасня в 13 да 17 гадзін

Колькі каштуе: бясплатна

Госці свята змогуць пакаштаваць яўрэйскую традыцыйную кухню, пачуць запальную і душэўную яўрэйскую музыку, убачыць знаёмыя ўсім яўрэйскія танцы! На фэсце пройдуць шматлікія майстар-класы, выставы, віктарыны. Усе ўдзельнікі фестывалю атрымаюць незабыўныя ўражанні, а пераможцы конкурсаў яшчэ і памятныя падарункі.

Маца і фалафель, скрыпка і Хава-нагіла, 7.40 і Краў Мага, яўрэйская мудрасць і гумар. Задавайце любыя пытанні рабіну, рыхтуйце разам з майстрамі кулінарыі, пакідайце запіскі у Сцяны Плачу, пазнавайце, чым жыве яўрэйская абшчына Беларусі сёння. Дарэчы, на свяце будзе насычаная дзіцячая праграма. Таму прыходзьце ўсёй сям'ёй!

Хэдлайнерам мерапрыемства стане вядомая спявачка, фіналіст шоў «Голас 4», салістка тэатра Аляксандра Градскага, Ала Рыд (Масква). Па запрашэнні Натыў-Ізраільскага культурнага цэнтра ў Мінску яна прыме ўдзел у святочнай праграме, а ўвечары выступіць з сольным канцэртам.

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якім чынам можа праяўляцца адзінота?

Якім чынам можа праяўляцца адзінота?

Адзінота і асабліва адзінота ў сям'і — рэальная прыкмета нашага часу.

Грамадства

Усё, што трэба ведаць пра замяшчальную гарманальную тэрапію

Усё, што трэба ведаць пра замяшчальную гарманальную тэрапію

Лішняя вага, бяссонніца, прылівы, парушэнні ціску і астэапароз — далёка не ўсе праявы, якія падпільноўваюць жанчыну ў пэўным узросце. 

Спорт

Вячаслаў Грэцкі: Часам называюць мяне Уэйнам

Вячаслаў Грэцкі: Часам называюць мяне Уэйнам

Пра знакамітае прозвішча і сучаснасць беларускага хакея.