Вы тут

Лётчыкі-касманаўты з чатырох краін упершыню наведаюць БДУ


Дванаццаць касманаўтаў з Расіі, Швецыі, Германіі і ЗША 12 верасня завітаюць у Белдзяржуніверсітэт. Гэта першы маштабны візіт вядомых астранаўтаў у вядучую ВНУ краіны. Ён арганізуецца у рамках 31-га Міжнароднага кангрэса Асацыяцыі удзельнікаў касмічных палётаў. У лік гасцей БДУ ўвайшлі: Валерый Токараў, Антон Шкапераў, Віктар Савіных (Расія); Christer Fuglesang (Швецыя); Gerhard Thiele (Германія); Kevin Ford, Shannon Lucid, Gregory Olsen, Loren Acton, Jeffrey Hoffman, Anna Lee Fisher і Mario Runco (ЗША).


У гэты дзень адбудуцца сустрэчы са студэнтамі, выкладчыкамі і навукоўцамі  шасці факультэтаў (механіка-матэматычнага, біялагічнага, фізічнага, хімічнага, геаграфічнага, радыёфізікі і камп'ютарных тэхналогій) і Інстытута прыкладных фізічных праблем імя Сеўчанкі. Знакамітыя госці азнаёмяцца з дасягненнямі ўніверсітэта ў касмічнай сферы, абмяркуюць перспектывы развіцця касмічных даследаванняў, правядуць адкрытыя лекцыі. У час размовы ўдзельнікі даведаюцца, якімі ведамі і навыкамі павінен валодаць касманаўт, пра перспектыўныя аэракасмічныя тэхналогіі, ролю міжнароднага супрацоўніцтва ў асваенні касмічнай прасторы, верагодныя адкрыцці ў галіне вывучэння Сусвету і г.д.

Выступленні касманаўтаў будуць звязаныя са спецыфікай адукацыйнай і навуковай дзейнасці падраздзяленняў БДУ. Напрыклад, геаграфічны факультэт наведае Mario Runco, які мае ступень бакалаўра ў галіне метэаралогіі і фізічнай акіянаграфіі і  доўгі час працаваў навуковым спецыялістам па даследаванні Зямлі і планеталогіі.

Акрамя таго, усім жадаючым пасля завяршэння сустрэчы прадставіцца магчымасць атрымаць запаветны аўтограф і прыняць удзел у фотасесіі на памяць.

Даведка

Асацыяцыя ўдзельнікаў касмічных палётаў (АУКП) — міжнародная некамерцыйная арганізацыя, створаная ў 1985 годзе для абмену вопытам у галіне пілатуемых касмічных палётаў. Міжнародны кангрэс (АУКП) штогод збірае касманаўтаў, а таксама прадстаўнікоў навукова-даследчых устаноў і нацыянальных касмічных агенцтваў.

31-ы Міжнародны кангрэс праходзіць у Мінску з 9 па 15 верасня.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.