19 Верасень, серада

Вы тут

XV кірмаш Кітай-АСЕАН


З 12 па 15 верасня ў Наньніне, адміністрацыйным цэнтры Гуансі-Чжуанскага аўтаномнага раёна (Паўднёвы Кітай) адбудзецца XV кірмаш Кітай-АСЕАН, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн".


Намеснік міністра камерцыі КНР Гаа Янь паведаміла, што сёлета  адзначаецца 15-годдзе з дня ўстанаўлення адносін стратэгічнага партнёрства паміж Кітаем і краінамі АСЕАН. За гэты час двухбаковае гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва атрымала дынамічнае развіццё і мае ўражлівыя вынікі. Як заўважыла Гаа Янь, у 2017 годзе тавараабарот паміж Кітаем і краінамі АСЕАН дасягнуў 514,82 млрд долараў, што ў 6,6 раза больш у параўнанні з 2003-м. 

Кітай дзевяць гадоў запар з'яўляецца найбуйнейшым гандлёвым партнёрам АСЕАН, якая ў сваю чаргу сем гадоў запар захоўвае статус трэцяга па велічыні гандлёвага партнёра КНР. У першыя пяць месяцаў 2018 года аб'ём двухбаковага гандлю склаў 232,64 млрд долараў, павялічыўшыся на 18,9 працэнта ў гадавым выражэнні. 

XV кірмаш Кітай-АСЕАН пройдзе пад лозунгам "Сумеснае будаўніцтва марскога Шаўковага шляху ХХІ стагоддзя і стварэнне інавацыйнай супольнасці Кітай-АСЕАН". Намеснік старшыні Кітайскага камітэта садзейнічання развіццю міжнароднага гандлю Чэнь Чжоў паведаміў, што ў ходзе работы чатырохдзённага кірмашу плануецца правесці шэраг мерапрыемстваў, у тым ліку бізнес-форум Кітай-АСЕАН, першы форум па развіцці новай эканомікі ў рамках ініцыятывы "Пояс і шлях", першы моладзевы форум у межах "Пояса і шляху", форум па развіцці трансгранічнага электроннага гандлю Кітай-АСЕАН і сімпозіум па прававым супрацоўніцтве ў камерцыйных справах паміж Кітаем і краінамі АСЕАН.

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Усё, што трэба ведаць пра замяшчальную гарманальную тэрапію

Усё, што трэба ведаць пра замяшчальную гарманальную тэрапію

Лішняя вага, бяссонніца, прылівы, парушэнні ціску і астэапароз — далёка не ўсе праявы, якія падпільноўваюць жанчыну ў пэўным узросце. 

Спорт

Вячаслаў Грэцкі: Часам называюць мяне Уэйнам

Вячаслаў Грэцкі: Часам называюць мяне Уэйнам

Пра знакамітае прозвішча і сучаснасць беларускага хакея.

Эканоміка

Ці можна кіраваць попытам спажыўцоў?

Ці можна кіраваць попытам спажыўцоў?

Ад спантаннай пакупкі са «зніжкай па-беларуску» можна не толькі не атрымаць якой-небудзь эканоміі, але і пераплаціць за яе.

Культура

У Мінск прыедуць «Іліяда» на папірусе і найстаражытнейшыя фрагменты Бібліі

У Мінск прыедуць «Іліяда» на папірусе і найстаражытнейшыя фрагменты Бібліі

Выстаўка адкрываецца ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.