Вы тут

Адкрылася персанальная выстаўка Віктара Альшэўскага


Чатыры поўнамаштабныя канцэпцыі ўвасобіліся ў чатырох частках новай персанальнай выстаўкі Віктара Альшэўскага ў Нацыянальным мастацкім музеі. "Кропка адліку" прымеркавана да 65-гадовага юбілею аўтара і становіцца яго своеасаблівай справаздачай. Адкрыццё экспазіцыі адбылося ў прысутнасці Міхаіла Мясніковіча, Лідзіі Ярмошынай, Паўла Латушкі, землякоў Віктара Альшэўскага і яго калег-мастакоў.


Выстаўка складаецца з праектаў "Мой Мінск", "Музеі свету", "Фрагменты Вавілонскай вежы" і "Партрэт сучасніка". Напрыклад, збор "Фрагменты Вавілонскай вежы", што пачаў стварацца яшчэ ў 2003 годзе, складаецца з 52 палотнаў, што змяшчаюць у сабе гістарычныя помнікі, архітэктурныя здабыткі, сімвалы эпох і краін, і ставіць пытанне ў тым ліку месца беларускай культуры ў кантэксце сусветнай. Як і кожная з частак, што транслюе арыгінальную ідэю, але таксама ўкладаецца ў апазіцыю нацыянальны — сусветны.

Віктар Альшэўскі з'яўляецца прафесарам, лаурэатам Дзяржаўнай прэміі Беларусі, ініцыятарам стварэння Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў, знаным, і не толькі ў Беларусі, мастаком і чалавекам, што прасоўвае беларускую культуру за межамі краіны.

"З Віктарам Уладзіміравічам мы пазнаёміліся ў 2000 годзе, калі ў галерэі Міністэрства замежных спраў Беларусі мы адкрывалі яго персанальную выстаўку, — расказаў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Францыі Павел Латушка на цырымоніі адкрыцця. — Як вы ведаеце, зараз гэта даволі знакавая для беларускіх мастакоў зала, бо ў будынку міністэрства прадстаўляе замежным дэлегацыям узровень нашага выяўленчага мастацтва. Я абсалютна згодны са словамі міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея, які сказаў, што выяўленчае мастацтва — адзін з самых яскравых і найбольш запатрабаваных прыкладаў культуры Беларусі, які, магу з гонарам гэта сказаць, атрымлівае найбольш высокую ацэнку. Сведчаннем гэтага з'яўляецца той факт, што за апошнія гады ў Францыі і Іспаніі мы прадставілі каля сотні сучасных беларускіх мастакоў, і для нас вельмі важна, што беларуская культура выходзіць за межы краіны".

Выстаўка Віктара Альшэўскага "Кропка адліку" праходзіць пры падтрымцы Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу, Міністэрства культуры, Міністэрства замежных спраў, Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта, пасольства Беларусі ў Францыі і Нацыянальнага мастацкага музея.

Пазнаёміцца з экспазіцыяй можна да 30 верасня.

Сафія ПАЛЯНСКАЯ

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Зміцер Жылуновіч. Таварыш пясняр

Зміцер Жылуновіч. Таварыш пясняр

Ён быў аўтарам Маніфеста аб абвяшчэнні Савецкай Беларусі, першым прэм'ер-міністрам рэспублікі, яго двойчы выключалі з партыі, ён мог стаць першым народным паэтам...

Грамадства

Трансфармацыя адукацыі: поўнае паглыбленне... у лічбу

Трансфармацыя адукацыі: поўнае паглыбленне... у лічбу

Ці спросціць «Электронная школа» жыццё педагогам і як гэта адаб'ецца на якасці ведаў?

Грамадства

Прэзідэнт зрабіў кадравыя прызначэнні

Прэзідэнт зрабіў кадравыя прызначэнні

Аляксандр Лукашэнка даў згоду на прызначэнне рэктараў і кіраўнікоў раёнаў і прадпрыемстваў.

Калейдаскоп

Чым здзівіў Беларускі тыдзень моды

Чым здзівіў Беларускі тыдзень моды

Пазнаёміцца з навінкамі ад беларускіх дызайнераў можна было на тыдні моды, які праходзіў у Мінску з 7 да 11 лістапада.